Іван Аляксеевіч Бунін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Аляксеевіч Бунін
Remove ads

Іван Аляксеевіч Бунін (10 (22) кастрычніка 1870, Варонеж — 8 лістапада 1953, Парыж) — рускі пісьменнік, паэт, ганаровы акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (1909), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1933 года.

Хуткія факты Іван Аляксеевіч Бунін, Род дзейнасці ...
Remove ads

Паходжанне

Род Буніных вядзе свой пачатак ад Сімяона Бункоўскага, які ў XV ст. выехаў з Літвы[6] да маскоўскага князя Васілія Цёмнага. Як паведамляецца ў «Гербоўніку дваранскіх родаў», Сімяон Бункоўскі разам са сваёй дружынай паступіў да яго «на ратную службу»:

" Род Буніных ідзе ад Сімяона Бункоўскага, чалавека знатнага, які выехаў у XV ст. з Польшчы[7] да вялікага князя Васіля Васільевіча. Праўнук яго Аляксандар Лаўрэнаў сын Бунін служыў ва Ўладзіміра і забіты каля Казані. Стольнік Кузьма Лявонцьеў Бунін наданы за службу і храбрасць дарчай граматай на маёнткі. Такім жа чынам і іншыя шмат якія Буніны служылі ваяводамі і на іншых пасадах і мелі вёскі. Усё гэта пацвярджаецца паперамі Варонежскага дваранскага дэпутацкага сходу аб унясенні роду Буніных у радаслоўную кнігу ў VI частку, у лік старадаўняга дваранства…[8] "
Remove ads

Жыццё

Да 11 гадоў выхоўваўся дома, у 1881 паступае ў Ялецкую павятовую гімназію, у 1885 вяртаецца дадому і працягвае адукацыю пад кіраўніцтвам старэйшага брата Юлія. У 17-гадовым узросце пачынае пісаць вершы, у 1887 — дэбют у друку. У 1889 ідзе працаваць карэктарам у мясцовую газету «Арлоўскі веснік». Да гэтага часу адносіцца яго працяглая сувязь з супрацоўніцай гэтай газеты Варварай Пашчанка, з якой яны насуперак жаданню сям’і пераязджаюць у Палтаву (1892). Зборнікі «Вершы» (Арол, 1891), «Пад адкрытым небам» (1898), «Лістапад» (1901; Пушкінская прэмія).

У 1895 годзе асабіста пазнаёміўся з Чэхавым, да гэтага перапісваліся. У 1890-х падарожнічаў на параходзе «Чайка» («барк з дровамі») па Дняпру і наведаў магілу Тараса Шаўчэнкі, якога любіў і шмат потым перакладаў. Праз некалькі гадоў напісаў нарыс «На „Чайке“», які быў апублікаваны ў дзіцячым ілюстраваным часопісе «Усходы» (1898, № 21, 1 лістапада). У 1899годзе ўступае ў шлюб з Ганнай Мікалаеўнай Цакні (Какні), дачкой грэчаскага рэвалюцыянера. Шлюб быў недоўгачасовым, адзінае дзіця памерла ў 5-гадовым узросце (1905). У 1906 Бунін уступае ў грамадзянскі шлюб (у 1922 афіцыйна аформлены) з Верай Мікалаеўнай Мурамцавай, пляменніцай З. А. Мурамцава, першага старшыні Першай Дзяржаўнай Думы.

У апавяданнях і аповесцях паказаў (часам з настальгічным настроем)

• Высіленне дваранскіх сядзіб («Антонаўскія яблыкі», 1900)
• Жорсткае аблічча вёскі («Вёска», 1910, «Сухадол», 1911)
• Згубнае забыццё маральных асноў жыцця («Спадар з Сан-Францыска», 1915).
• Рэзкае непрыманне Кастрычніцкай рэвалюцыі і бальшавіцкага рэжыму ў дзённікавай кнізе «Акаянныя дні» (1918, апублікаваная ў 1925).
• У аўтабіяграфічным рамане «Жыццё Арсеньева» (1930) — узнаўленне мінулага Расіі, дзяцінства і юнацтва пісьменніка.
• Трагічнасць чалавечага існавання ў навэлах аб каханні («Міціна каханне»], 1925; зборнік апавяданняў «Цёмныя алеі», 1943.
• Перавёў «Песню аб Гаяваце» амерыканскага паэта Г. Лангфела. Упершыню была надрукаваная ў газеце «Арлоўскі Веснік» у 1896 г. У канцы таго жа года друкарня газеты выдала яе асобнай кнігай.

Буніну тройчы прысуджалася Пушкінская прэмія; у 1909 годзе ён быў абраны акадэмікам па разрадзе зграбнай славеснасці, стаўшы самым маладым акадэмікам Расійскай акадэміі.

Летам 1918 года Бунін перабіраецца з бальшавіцкай Масквы у занятую германскімі войскамі Адэсу. З набліжэннем у красавіку 1919 года да горада Чырвонай арміі не эмігруе, а застаецца ў Адэсе. Вітае заняцце горада Добраахвотніцкай арміяй у жніўні 1919 года, асабіста дзякуе прыбыўшага 7 кастрычніка ў горад генерала А. І. Дзянікіна, актыўна супрацоўнічае з ОСВАГ (прапагандысцка-інфармацыйны орган) пры УЗПР. У лютым 1920 пры падыходзе бальшавікоў пакідае Расію. Эмігруе ва Францыю.

У эміграцыі вёў актыўную грамадска-палітычную дзейнасць: выступаў з лекцыямі, супрацоўнічаў з рускімі палітычнымі партыямі і арганізацыямі (кансерватыўнага і нацыяналістычнага кірунку), рэгулярна друкаваў публіцыстычныя артыкулы. Выступіў з вядомым маніфестам аб задачах Рускага Замежжа адносна Расіі і бальшавізму: «Місія Рускай эміграцыі». Шмат і плённа займаўся літаратурнай дзейнасцю, стаўшы адной з галоўных фігур Рускага Замежжа.

Бунін стварае свае лепшыя рэчы: «Міціна каханне» (1924), «Сонечны ўдар» (1925), «Справа карнета Елагіна» (1925) і, нарэшце, «Жыццё Арсеньева» (1927—1929, 1933). Гэтыя творы сталі новым словам і ў бунінскай творчасці, і ў рускай літаратуры ў цэлым. А па словах К. Г. Паўстоўскага, «Жыццё Арсеньева» — гэты не толькі вяршынны твор рускай літаратуры, але і «адна з найвыдатнейшых з’яў сусветнай літаратуры». Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры у 1933 годзе.

Памёр у сне ў дзве гадзіны ночы з 7 на 8 лістапада 1953 года ў Парыжы. Пахаваны на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа.

У 1929—1954 творы Буніна ў СССР не выдаваліся. З 1955 года — найбольш выдаваемы ў СССР пісьменнік «першай хвалі» (некалькі зборнікаў твораў, мноства аднатомнікаў). Некаторыя творы («Акаянныя дні» і інш.) у СССР надрукаваныя толькі ў перабудову.

Remove ads

Беларускія пераклады

У студзені 2010 года ў выдавецтве Ігара Логвінава выйшла буйное 486-старонкавае выданне твораў расійскага класіка ў перакладзе Андрэя Каляды[9]. Кнігу склалі 75 апавяданняў, 3 аповесці, раман «Жыццё Арсеньева», а таксама «Аўтабіяграфічная нататка», «З інтэрв’ю», "Прамова на юбілеі газеты «Русские ведомости», «Як я пішу», «Нобелеўскія дні», «З запісаў».

Пераклады твораў Івана Буніна таксама друкаваліся ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (Мінск: Маст. літ., 1992). Сярод перакладчыкаў вершаў Буніна — Рыгор Бярозкін, Пётр Макарэвіч, Рыгор Сітніца[10].

• Выбранае / Пер.з рус.мовы Я.Скрыгана. — Мн. : Дзяржвыд. Рэд.маст.літ., 1958. — 381с.
• Выбраная проза / Іван Бунін, Аляксандр Купрын. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 586, [2] с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
• Выбраныя творы / Іван Бунін. — Мінск : Логвінаў І. П., 2010. — 486 с.
• Акаянныя дні / Іван Бунін. — Мінск : Віктар Хурсік, 2013. — 151 с.
• Выбраная паэзія / Іван Бунін. — Мінск : Зміцер Колас, 2022. — 124, [1] с. — (Паэты планеты). Пераклад Георгія Ліхтаровіча.

Зноскі

1. Михайлов О. Н. Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.

2. БУНИН Иван Алексеевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 307–311. — ISBN 5-94848-245-6

3. Михайлов О. Н. Бунин Иван Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Михайлов О. Н. Бунин Иван Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

5. Catalog of the German National Library Праверана 20 ліпеня 2024.

6. А. Бабореко. И. А. Бунин. Материалы для биографии. М.: Худ. лит, 1967. — С. 5
7. У часы Буніна пад Польшчай разумелі ўсю Рэч Паспалітую, у федэрацыі якой былі і землі ВКЛ. Адпаведна, ёсць вялікая верагоднасць, што і род Буніных, як і Дастаеўскіх, паходзіў з беларускіх земляў Вялікага Княства Літоўскага. Пра вялікалітоўскае паходжанне Буніных згадвае вядомы даследчык жыцця і творчасці Івана Буніна Аляксандр Бабарэка ў сваёй кнізе «И.А. Бунин. Материалы для биографии».
8. Бунін, І. А. Выбраныя творы / Іван Бунін; уклад., пер. з рус. мовы Андрэя Каляды. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2010. — C. 3 ISBN 978-985-6901-57-0
9. Чую я!(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 22 студзеня 2010
10. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads