Іван Батрак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Батрак, сапр. Іван Андрэевіч Казлоўскі (17 (29) лютага 1892, в. Малое Гальцэва Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 21 красавіка 1938, НКУС, Масква, «Камунарка») — рускі паэт, публіцыст, перакладчык[1].
- Не блытаць з героем рамана І. Шамякіна «Вазьму твой боль».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і беднага селяніна, дзе апроч яго было пяцёра дзяцей. З маленства дапамагаў бацькам, яны, непісьменныя, усё жыццё цяжка працавалі, каб пракарміць сям'ю і лічылі, што жыць трэба з зямлі, але хлопчык хацеў вучыцца. Сваякі дапамаглі Івану паступіць у Коханаўскае двухкласнае вучылішча. Вучоба супала з рэвалюцыяй 1905 года, настаўнікі апавядалі пра рэвалюцыйныя падзеі, чыталі вострасацыяльныя вершы, што моцна ўплыла на школьнае жыццё і наогул лёс Казлоўскага. У 1908 годзе паступае на 3-ці курс Аршанскага гарадскога вучылішча, у горадзе ўдзельнічае ў сходках і маёўках рабочых, уцягваецца ў рэвалюцыйнай дзейнасць. Скончыць вучылішча не ўдалося, Казлоўскі быў выключаны за карыкатуру на настаўніка. Іван вяртаецца ў Малое Гальцэва, але самаадукацыі не кідае.
У 1911 годзе пазычыў грошы на дарогу і паехаў у Пецярбург. Працаваў на многіх работах, пакуль не ўладкаваўся на сталую працу ў чыгуначныя майстэрні[2]. Праца была цяжкая, але Казлоўскі знаходзіў сілы, каб наведваць рабочы гурток пры Лігаўскім народным доме і таварыства «Навука і веды». Спрабаваў чытаць лекцыі і пісаць вершы. Першыя вершы апублікаваў у газеце «Правда» ў 1913 годзе. Удзельнік літаратурнага гуртка паэта А. І. Машырава-Самабытніка.
З 1914 года член РСДРП(б). Падчас 1-й сусветнай вайны арганізаваў у Пецярбургу падпольную бальшавіцкую друкарню, удзельнічаў у выданні нелегальнага часопісу «Рабочий голос», газеты «Пролетарский голос». У 1915 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным руху арыштаваны, асуджаны да 8 гадоў катаргі. Правёў 2 гады ў зняволенні ў Шлісельбургскай крэпасці. Вызвалены падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года, вярнуўся да рэвалюцыйнай дзейнасці, удзельнічаў у VII-й красавіцкай Усерасійскай канферэнцыі РСДРП(б).[2]
Са снежня 1917 года прызначаны сакратаром Аршанскага павятовага камітэта РКП(б) і прыехаў у Оршу. Адначасова быў адказным рэдактарам газеты «Известия Совета рабочих, крестьянских, батрацких и красноармейских депутатов Оршанского уезда», якая выходзіла з мая 1917 года, а з 5 кастрычніка 1918 года была перайменавана ў «Набат». Казлоўскі не толькі рэдагуе, але і сам піша артыкулы на грамадска-палітычныя тэмы, пра надзённыя праблемы горада.[2]
У 1920 годзе пераведзены ў Растоў-на-Доне. З 1921 года ў Маскве, працаваў у газеце «Беднота», «Правда», часопісе «Комбайн», членам рэдкалегіі часопіса «Земля Советская». Скончыў факультэт грамадскіх навук Маскоўскага ўніверсітэта (1924)[3]. Адзін з кіраўнікоў Усесаюзнага таварыства сялянскіх пісьменнікаў, 10 чэрвеня 1924 года абраны адказным сакратаром гэтай арганізацыі. У 1930-я гады член Саюза савецкіх пісьменнікаў[4].[2]
Арыштаваны 31.1.1938 года ў Маскве па адрасе праезд Мастацкага тэатра, д. 2, кв. 16. Асуджаны 21.4.1938 года за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 21.4.1938 года ў Маскве (на «Камунарцы») разам з вялікай групай пісьменнікаў (Канстанцін Бальшакоў, Барыс Пільняк, Іван Касаткін, Віктар Кін і інш.). Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.3.1956 года.[4]
Remove ads
Творчасць
Пісаў на рускай мове. Аўтар зборнікаў баек і вершаў. Перакладаў на рускую мову творы Я. Коласа і К. Крапівы[1][2], іншых беларускіх і ўкраінскіх паэтаў[3].
Дэбютаваў вершам «Новый год» у газеце «Правда» за 1 студзеня 1913 года, подпіс быў И. Козловский. Потым з'явілася байка «Крестьянин и комар» і, урэшце, верш, падпісаны И. Батрак. Вершы «Певцу пролетарию», «Набат» былі заклікам да скідання існавалага ладу. Наогул для ранняй творчасці І. Бядняка характэрныя гераічныя матывы, пафас чакання рэвалюцыі[3]. У гісторыю рускай савецкай літаратуры І. Батрак увайшоў як байкапісец, да жанру байкі звярнуўся ў 1920-я гады пад уплывам Д. Беднага[3]. Аўтар зборнікаў баек «Обручи и клепки» (1926), «Соха и трактор» (1928), «Пауки и мухи» (1931), «Басни» (1928, 1933), «По следам жизни» (1935)[3]. У байках выкрываў хітрасць, самадурства, глупства, пустаслоўе, бюракратызм і прыстасаванства.
На беларускую мову творы І. Батрака перакладалі Э. Валасевіч і У. Паўлаў[1].
Remove ads
Бібліяграфія
- Обручи и клепки. М.; Л., 1926;
- Басни. М.; Л., 1928;
- Пауки и мухи. М., 1931;
- Фабричная труба. М., 1931;
- Басни. М., 1933;
- Избранное. М., 1958.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads