Аршанскі павет (Расійская імперыя)
павет у Расійскай імперыі і РСФСР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аршанскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай, Беларускай, Гомельскай і Віцебскай губерняў, існавала ў 1772—1924 гг. Цэнтр — Орша.
Remove ads
Гісторыя
Тэрыторыя Аршанскага павета ў складзе Расійскай імперыі была значна паменшана. Затое на поўначы да яго далучылася частка Віцебскага павета (да Лёзна). Паменшаны Аршанскі павет у 1772—1796 гг. і з 1802 г. уваходзіў у Магілёўскую, у 1796—1802 гг. — у Беларускую.
У 1885—1886 гг. па павеце прайшлі масавыя выступленні, якія былі звязаны з адмовай сялян ад выплаты арэнды на карысць дваран фон Валь і князёў Любамірскіх[1].
У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкамі[2].
У пачатку XX ст. павет з’яўляўся важным цэнтрам масларобства губерні[3]. Было адзначана прыкметнае развіццё кравецкага і шавецкага промыслаў[4].
З красавіка 1919 г. павет у складзе Гомельскай, з лістапада 1920 — Віцебскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года ўсходняя частка павета была перададзена ў склад Смаленскай губерні, астатняя — у склад БССР.
17 ліпеня 1924 г. Аршанскі павет быў скасаваны, замест яго была ўтворана Аршанская акруга.
Remove ads
Насельніцтва
У канцы XIX ст. насельніцтва (без Оршы на 1 студзеня 1896 г.) — 131 297 чал. (64 888 мужчын і 66 409 жанчын), у т.л. 980 дваран, 874 духоўнага звання, 268 ганаровых грамадзян і купцоў, 12 136 мяшчан, 2911 ваеннага саслоўя, 114 055 сялян, 67 іншых саслоўяў; 113 278 праваслаўных, 2120 раскольнікаў, 4876 католікаў, 551 пратэстант, 10 348 іудзеяў, 124 інш. веравызнанняў.
Воласці павета
1913[5]
- Алёнавіцкая
- Высачанская
- Высоцкая (цэнтр в. Юрцава)
- Дабрамысленская
- Коханаўская
- Лёзненская
- Любавіцкая
- Машкоўская
- Мікулінская
- Наватухінская
- Руднянская
- Серакаратнянская
- Старасельская
- Стараталычанская (в. Талачыно)
- Хлыстоўская
1917
- Бараньская
- Высачанская
- Высоцкая (цэнтр в. Юрцава)
- Дабрамысленская
- Коханаўская
- Лёзненская
- Любавіцкая
- Машкоўская
- Мікулінская
- Наватухінская
- Руднянская
- Серакаратнянская
- Смалянская
- Старасельская
- Стараталычанская (в. Талачыно)
- Хлыстоўская
Ураднікі павета
Гл. таксама
Зноскі
- Крестьянское движение в России в 1881—1889 годах: Сборник документов. — М.: Соцэкгиз, 1960. — 964 с. — С. 475. — (Крестьянское движение в России в XIX — начале XX века).
- Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М, С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. П. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550,[1] с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1430, воп. 2, спр. 721, арк. 5—6; спр. 942, арк. 4; Могилевский голос. — 1906. — 15, 16 января, 12 февраля.
- Липинский, Л. П. Крестьянское движение в Белоруссии в 1914—1917 гг. / Л. П. Липинский. — Мн.: [Изд-во БГУ], 1975. — 184 с. — С. 58.
- Опыт описания Могилевской губернии: в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях: с двумя картами губернии и 17 резанными на дереве гравюрами видов и типов: в 3 кн. / сост. [с предисл.] и под ред. А. С. Дембовецкого. Кн. 2. — Могилев на Днепре: Типография Губернского правления, 1884. — [6], 1000, [2] с., [12] л. ил., табл., карт: табл. — С. 530—531.
- Волостныя, станичныя, сельския, гминныя правления и управления, а также полицейские станы всей России с обозначением места их нахождения. — Киев: Изд-во Т-ва Л. М. Фиш, 1913. — [94] с.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads