Іван Васільевіч Сцяпанаў
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Васільевіч Сцяпанаў (1908—1943) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Remove ads
Біяграфія
Іван Сцяпанаў нарадзіўся ў сакавіку 1908 года ў вёсцы Зыбалаўка (цяпер — Жукаўскі раён Калужскай вобласці). Пасля заканчэння пяці класаў школы пражываў і працаваў у Маскве. У чэрвені 1941 года Сцяпанаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].
Да верасня 1943 года гвардыі сяржант Іван Сцяпанаў быў кулямётчыкам 29-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У перыяд з 28 верасня па 2 кастрычніка 1943 года Сцяпанаў агнём свайго кулямёта прыкрываў пераправу асноўных сіл на плацдарм у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР, адбіўшы вялікую колькасць салдат і афіцэраў праціўніка. 2 кастрычніка 1943 года ў крытычны момант бою Сцяпанаў падняў сваіх таварышаў у атаку, адкінуўшы праціўніка, але і сам пры гэтым загінуў[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі сяржант Іван Сцяпанаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[2]. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].
Remove ads
Зноскі
- Іван Васільевіч Сцяпанаў на сайце «Героі краіны»
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads