Іван Мікалаевіч Сяржанін
вучоны, заолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Мікалаевіч Сяржа́нін[2][3] (14 кастрычніка 1898, Любань — 2 лютага 1973) — беларускі заолаг. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1959), доктар біялагічных навук (1957), прафесар (1958). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).
Remove ads
Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1926). Працаваў настаўнікам у вёсцы Арлёва Любанскага раёна і ў Любані[4]. У 1938—1941 гадах навуковы супрацоўнік, у 1944—1958 гадах старшы навуковы супрацоўнік і загадчык аддзела Інстытута біялогіі АН БССР. У 1958—1971 гадах загадчык Аддзелам заалогіі і паразіталогіі АН БССР, адначасова ў 1944—1970 гадах дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Працы па фаўністыцы, зоагеаграфіі і экалогіі, гаспадарчым значэнні каштоўных відаў млекакормячых. Даследаваў жывёльны свет запаведных тэрыторый Беларусі, правёў аналіз гістарычных змен і працэсаў фарміравання тэрыяфаўны, распрацаваў схему зоагеаграфічнага раянавання Беларусі і мерапрыемствы па ахове і аднаўленню колькасці баброў. На падставе дадзеных аб распаўсюджванні і адноснай колькасці наземных пазваночных вылучыў прыродныя вобласці і раёны ў Беларусі, цікавыя для планавання футравых нарыхтовак.
Аўтар каля 60 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій.
Remove ads
Навуковыя працы
- Наякомаедныя // Фаўна БССР. — Мн., 1938. — Т. 1, вып. 1.
- Волк и способы его истребления / И. Н. Сержанин ; Глав. упр. по делам охотничьего хозяйства при Совете министров Белорус. ССР. — Минск : Гос. изд. БССР, Ред. науч.-техн. лит., 1950. — 33 с. : ил. ; 22 см. — Библиогр.: с. 32 (5 назв.). — 5000 экз.
- Млекопитающие Белорусской ССР и их хозяйственное значение: Автореферат дис. на соискание учен. степени доктора биол. наук / Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Минск: [б. и.], 1955. — 31 с.; 22 см.
- Речной бобр и его биологические особенности. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1951.
- Белавежская пушча, навукова-папулярная лекцыя / Таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў Беларускай ССР ; навук. рэд. А. Х. Шкляр, № 30 — Мінск: [б. в. , 1958. — 30, [2] с. — іл.
- Млекопитающие Белоруссии. 2 изд. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1961.
- Определитель млекопитающих Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1967 (разм з Ю. І. Сяржаніным і В. В. Слесарэвічам).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads