Іван Міхайлавіч Грыцук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Міха́йлавіч Грыцу́к (нар. 25 кастрычніка 1932, в. Мацеевічы, Кобрынскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр сувязі Беларусі (1980—1994).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1932 года ў в. Мацеевічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці).
Працоўную дзейнасць пачаў ў 1950 годзе пасля заканчэння Брэсцкага рамеснага вучылішча сувязі. Працаваў начальнікам раённых вузлоў сувязі Гродзенскай вобласці, кіраўніком Гродзенскага абласнога вытворча-тэхнічнага кіравання сувязі.
З 1976 года — першы намеснік Міністра сувязі БССР. У 1979 годзе скончыў Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі.
Са студзеня 1980 года па верасень 1994 года — Міністр сувязі і інфарматыкі Беларусі[1].
Remove ads
Узнагароды
- Заслужаны сувязіст БССР (1976).
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads