Іван Рыгоравіч Цішчанка
вучоны ў галіне арганічнай хіміі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Рыгоравіч Ці́шчанка[1] (25 лютага 1912, вёска Улукі, Слаўгарадскі раён — 9 ліпеня 1987) — беларускі хімік, доктар хімічных навук (1967), прафесар (1968), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1974).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1938 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў ва ўніверсітэце. З 1953 года — дацэнт, адначасова дэкан хімічнага факультэта, з 1963 года — загадчык кафедры арганічнай хіміі.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па арганічнаму сінтэзу і рэакцыйнай здольнасці арганічных рэчываў. Распрацаваў метады сінтэзу поліфункцыянальных арганічных рэчываў, выявіў шэраг заканамернасцей рэакцыйнай здольнасці замешчаных ненасычаных злучэнняў у адносінах да малекулярнага кіслароду, перакісу вадароду і іншых акісляльнікаў. Сінтэзаваў ацыклічныя, карбацыклічныя і гетэрацыклічныя злучэнні з некалькімі функцыянальнымі групамі, некаторыя з іх біялагічна актыўныя.
Аўтар больш 130 навуковых прац, шэраг[2] вынаходніцтваў.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads