Людовік Венгерскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Людовік Венгерскі
Remove ads

Людовік Венгерскі, Лю́двік I Вялі́кі (Loys, Lajos, Ludwik Węgierski; 5 сакавіка 1326 — 11 верасня 1382), кароль венгерскі (Лаяш, з 1342 г.), кароль польскі (Людвік, з 17 лістапада 1370 г.).

Remove ads

Біяграфія

З французскай Анжуйскай дынастыі. Сын караля Карла Роберта і Эльжбеты, сястры польскага караля Казіміра III, з 1335 г. — палітычны саюзнік апошняга, спадкаемца польскага стальца. З 1340 г. дапамагаў Казіміру ў барацьбе за Галіцка-Валынскае княства, праследуючы пры гэтым венгерскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненне з валынскім князем Любартам. У лютым 1345 г. удзельнічаў у беспаспяховым паходзе крыжакоў у бок Трокаў. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на Валынь, Падляшша і Берасцейшчыну (13491351), у ходзе якіх венгерскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі ВКЛ. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў ліпені-жніўні 1351 года, калі Людвік захапіў у палон Любарта і Кейстута. 15 жніўня 1351 г. прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага венгерскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, Янаша Кецьі). Кейстут разам з Людвікам адправіўся ў Венгрыю як гарант дагавора і для хрышчэння, але здолеў уцячы. У 1354 г. Людвік быў паранены пры асадзе літоўскай крэпасці Бэлз на захадзе Валыні. Пасля заняцця польскага стальца ўзнавіў войны з ВКЛ (1372-1377), у выніку якіх Бэлз і Холм далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Венгрыі, што выклікала незадавальненне польскіх феадалаў), а Любарт, як і падольскія князі Аляксандр і Барыс Карыятавічы і ратненскі князь Фёдар Альгердавіч (якому належаў і Кобрын з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Венгрыі. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэнне Луцкай каталіцкай епархіі (1375), юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі сучаснай Беларусі, на якія пазней, у XIV — XVIII ст., пашыраліся венгерскія экспансіянісцкія планы (глядзіце Радноцкі дагавор (1656)).

Праўленне Людвіка супала з «залатым векам» еўрапейскага рыцарства, да пашырэння ідэялогіі і эстэтыкі якога ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ён істотна прычыніўся. Празваны венгерскімі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэнне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адкрыты першы ўніверсітэт у горадзе Печ, пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў XIV — XVI ст. адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку ВКЛ («золотой вгорский»). У 1374 г. выдаў першы агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей, паводле якога шляхце гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя феадалы (асабістая недатыкальнасць, сімвалічныя падаткі на карысць дзяржаўнага скарбу і інш.), што паклала пачатак стварэнню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасля смерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка Ядвіга.

Remove ads

Зноскі

1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
2. В. Новодворский Ядвига // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 490–491.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads