Іван Сяргеевіч Лягенчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Сяргеевіч Ляге́нчанка[1] (10 лютага 1897 — 9 мая 1984) — акушэр-гінеколаг, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт (1951). Заслужаны ўрач БССР (1956).

Хуткія факты Іван Сяргеевіч Лягенчанка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Крывая (зараз у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1923 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. У 1945—1968 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў. У 1945—1952 гг. акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя БССР.

Навуковая дзейнасць

У 1947 годзе абгрунтаваў і ўкараніў у практыку метад ажыўлення нібыта памерлых нованароджаных, які ўвайшоў ва ўсе кіраўніцтва па акушэрстве і гінекалогіі як у СССР, так і за мяжой, і дазволіў знізіць смяротнасць нованароджаных, якія нарадзіліся ў стане асфіксіі, з 20—25 % да 2,8—4 %[2].

Сярод апублікаванага:

  • Физиологический метод оживления мниоумерших новорожденных // Акушерство и гинекология. 1947. № 4.
Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  2. Зала славы БелМАПА Архівавана 15 сакавіка 2014. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads