Іван Якаўлевіч Дземідзенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Якаўлевіч Дземідзе́нка (24 ліпеня (5 жніўня) 1896, вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня — 1 кастрычніка 1956, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай хірургіі. Доктар ветэрынарных навук, прафесар (1941). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Хуткія факты Іван Якаўлевіч Дземідзенка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Стары Дзедзін (зараз у Клімавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Удзельнік Грамадзянскай вайны[1]. Скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут у 1926 годзе. Асістэнт (1929—1934), дацэнт (1934), загадчык кафедры агульнай і прыватнай хірургіі (1934—1956), намеснік дырэктара па навучальна-навуковай рабоце (1947—1955) Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Двойчы быў удзельнікам ВДНГ[1] у Маскве.

Памёр і пахаваны ў Віцебску.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Даследаваў пытанні афтальмалогіі і паглыбіў распрацоўку вочнай семіётыкі пры септычных захворваннях і хірургічным сепсісе. Сканструяваў і ўвёў у практыку спрошчаную шчылінную лямпу для біямікраскапіі вачэй жывёл. Распрацаваў і ўкараніў электратэрапію пры хірургічных хваробах жывёл. Аўтар больш за 40 навуковых і метадычных прац[1].

Навуковыя працы

  • Заболевание глаз животных в связи с некоторыми общими заболеваниями и гипо-авитаминозами. — Учёные записки Витебского ветеринарного института. — 1950. — Т. 10.
  • Применение ионофореза в клинической ветхирургии // Советская ветеринария. — 1934. — N10.;
  • Сепсис и глаз. — Ученые записки Витебского ветеринарно-зоотехнического института. — 1937. — Т.5;

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads