Іван Яўцеевіч Палякоў

савецкі і беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Яўцеевіч Палякоў
Remove ads

Іва́н Яўце́евіч Паляко́ў (25 лістапада 1914 года, Гомель8 лютага 2004 года, Мінск) — савецкі, беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Гомельскага аблвыканкама (1956—57), першы сакратар Гомельскага абкама КПСС (1957—64), першы сакратар Мінскага абкама КПСС (1964—77), Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1977—85).

Хуткія факты Іван Яўцеевіч Палякоў, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП (б) у 1949 годзе.

З 1939 года на камсамольскай рабоце,

У 1942—1943 гг. — Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларускай ССР.

У пасляваенны перыяд знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай рабоце — першы сакратар Гомельскага, Мінскага абкамаў камсамола, з 1949 года ўзначальваў Віцебскі гаркам, Рэчыцкі райкам партыі.

У 1956—1957 гг. старшыня выканкама Гомельскага абласнога Савета,

У 1957—1964 гг. першы сакратар Гомельскага абкама КП Беларусі,

У 1964—1977 гг. першы сакратар Мінскага абкама КП Беларусі,

У 1977—1985 гг. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Член ЦК КПСС у 1966—86 гг. (Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1961—66 гг.). Член КПСС з 1940 года.

Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 5—11 скліканняў (1958—1989) ад Мінскай вобласці[1].

З 1985 года — на пенсіі.

Remove ads

Узнагароды і званні

Герой Сацыялістычнай Працы (1973). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі баявога Чырвонага Сцяга, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads