Ігар Алегавіч Траянчук
вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Алегавіч Траянчу́к[4] (27 лістапада 1956, Палтава, Украіна — 15 верасня 2018) — беларускі вучоныт ў галіне фізікі цвёрдага цела. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (2003).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1979). З 1979 года ў Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі: з 1982 года малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, у 1993—1995 гадах вядучы навуковы супрацоўнік. З 1995 года загадчык лабараторыі Аб’яднанага інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2007 года Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 400[5] навуковых прац, у тым ліку 2 манагарафій[5] па атрыманні новых магнітных матэрыялаў на аснове аксідаў пераходных элементаў, даследаванні іх магнітнай структуры, высвятленню прыроды ўзаемасувязі электраправоднасці і магнітнага стану. Распрацаваў канцэпцыю арбітальнага фазавага расслаення ў магнітных паўправадніках. Распрацаваў тэхналогію атрымання высокакаэрцытыўнага ігольчастага гексаферыту барыю для магнітнага запісу інфармацыі на гнуткіх носьбітах і шэраг высокачастотных і магнітажорсткіх магнітных матэрыялаў, метады паніжэння тэмпературы спякання керамічных матэрыялаў і інш.
Сярод апублікаванага:
- Фазовые превращения в сложных оксидах марганца : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.07. — Минск, 1991. — 272 с. : ил.;
- Phase transitions in the Gd0.5Ba0.5CoO3 perovskite / / Phys. Rev. Lett. 1998. Т.80. Р.3380 (у суаўтарстве);
- Magnetic phase transitions in the Nd (Mn0.9Me0.1) O3 (Me = Al, Fe, Cr, Zn) perovskites / / J. Magn. Magn. Mater. 2001. Т.231. Р.53.
- Затюпо А. А., Башкиров Л. А., Петров Г. С., Троянчук И. О., Сирота И. М. Синтез и фазовый состав кобальтитов-галлатов самария SmCo_{1-x}Ga_{x}O_{3} // Весцi Нацыянальнай Акадэмii Навук Беларусi. Серыя хiмiчных навук. 2011. № 4. С. 5-9.
Remove ads
Прэміі
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве[5]) — за працу «Магнітныя структуры і фізічныя ўласцівасці шматкампанентных сістэм з пераходнымі і рэдказямельнымі элементамі, распрацоўка новых магнітных матэрыялаў, стварэнне і вытворчасць элементаў і прылад электроннай тэхнікі».
- Прэмія НАН Беларусі ў намінацыі «Самы цытуемы аўтар» (2010)[5].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads