Аксіды

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аксі́ды — бінарныя злучэнні хімічных элементаў з кіслародам, у якіх ён спалучаны толькі з менш электрадмоўнымі атамамі. Хімічны элемент кісларод па электраадмоўнасці другі пасля фтора, таму да аксідаў адносяцца амаль усе злучэння хімічных элементаў з кіслародам. Да выключэнняў адносяцца, напрыклад, дыфтарыд кіслароду OF2.

Аксіды атрымліваюць акісленнем ці тэрмічным раскладаннем адпаведных гідраксідаў або соляў.

Пашыраны ў прыродзе: аксід вадароду (вада) стварае гідрасферу, галоўная частка горных парод — аксід крэмнію, аксіды алюмінію, жалеза і інш. Аксіды ўтвараюць руды— асноўную форму металічных карысных выкапняў.[1]

Remove ads

Класіфікацыя

У залежнасці ад хімічных уласцівасцяў адрозніваюцца:

  • солеўтваральныя аксіды:
    • асноўныя (напрыклад, аксід натрыю Na2O, аксід медзі(II) CuO): аксіды металаў, ступень акіслення якіх I—II;
    • кіслотныя (напрыклад, аксід серы(VI) SO3, аксід азоту(IV) NO2): аксіды металаў са ступенню аксілення V—VII і аксіды неметалаў;
    • амфатэрныя (напрыклад, аксід цынку ZnO, аксід алюмінію Al2О3): аксіды металаў са ступенню аксілення III—IV і выключэнні (ZnO, BeO, SnO, PbO);
  • нясолеўтваральныя аксіды: аксід вугляроду(II) СО, аксід азоту(I) N2O, аксід азоту(II) NO, вада (аксід вадароду) H2O, аксід крэмнію(II) SiO, аксід серы(II) SO.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads