Ігар Анатолевіч Савіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Анатолевіч Савіцкі (нар. 10 студзеня 1964, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1986 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі А. В. Сычова, І. І. Корж, Г. У. Палянская). У 1986—1989 года архітэктар дзяржаўнага праектнага інстытута «Мінскпраект»; у 1990—1991 гадах вядучы архітэктар кааператыўнага праектнага інстытута «Інкапраект» пры Дзяржбудзе БССР; у 1997—2004 гадах архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, вядучы спецыяліст (архітэктар) КУП «Смалявіцкае раённае праектнае архітэктурнае бюро»; у 2004 годзе вядучы спецыяліст (архітэктар) ІБКУП «УКБ-Смалявічы»; з 2004 года галоўны архітэктар праекта ІБКУП «УКБ-Смалявічы».
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1992 года.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны заахвочвальнай прэміяй на конкурсе плаката UNESCO «Моладзь і ліквідацыя непісьменнасці» (1982); заахвочвальнай прэміяй на конкурсе плаката «У абарону Міру» БПІ (1983); 2-й прэміяй на конкурсе па добраўпарадкаванні дзіцячай зоны гарадскога парку ў г. Мазыры (1990); Граматай СА БССР на аглядзе-конкурсе творчасці маладых архітэктараў Беларусі (1991), заахвочвальнай прэміяй на конкурсе па распрацоўцы сімволікі САБ (1991); 1-й прэміяй у складзе аўтарскага калектыва (пад кіраўніцтвам Г. І. Белікава) на конкурсе ДПІ «Мінскпраект» на праектную прапанову па планіроўцы мікрараёна «Вяснянка» ў г. Мінску.
Remove ads
Творчасць
Асноўныя творчыя працы: праект Парку Перамогі ў г. Мінску па пр. Машэрава (1987, у складзе аўтарскага калектыва Г. М. Белікаў, Б. Юрцін, М. Ф. Жлоба, Д. В. Герашчанка, Л. У. Белякова); праект рэканструкцыі парку ў г. Нясвіжы (1988, у складзе аўтарскага калектыва М. Ф. Жлоба, Д. В. Герашчанка, Л. У. Белякова); праект аўтобуснага прыпынка каля гарадскіх могілак у в. Глебкавічы (1989); рэканструкцыя інтэр’ера хола помніка архітэктуры XIX ст. у в. Алесіна (2002); загарадны дом у мікрараёне «Сад» г. Смалявічы (2005); загарадная сядзіба ў г. Смалявічы па вул. Беларускай (2006); праект крамы ў в. Барсукі Смалявіцкага раёна (2006); скульптура для музея Егіпецкіх старажытнасцей у г. Каіры (2007—2009).
Удзел у выстаўках: мастацкая выстаўка нефармальнага мастацкага аб’яднання «ФОРМА» (1988, Мінск); экспазіцыя ў выставачным комплексе па пр. Машэрава, 7; мастацкая выстаўка дзіцячай творчасці «Свет дзяцінства» (у пошуках гармоніі) (1994, Мінск); мастацкая выстаўка «Зрабі сам» мастацкага грамадства «Арцель» (1995, Мінск); экспазіцыя ў памяшканні ЖРЭА Першамайскага раёна (1995); экспазіцыя ў памяшканні прадстаўніцтва ААН у РБ (1996); выстаўка камянёў «З глыбіні стагоддзяў» у бібліятэцы імя М. Багдановіча ў г. Смалявічы.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads