Ігар Канстанцінавіч Сумнікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Сумнікаў (нар. 20 верасня 1966, Орша, Віцебская вобласць, БССР) — савецкі і беларускі прафесійны шашэйны велагоншчык. Майстар спорту СССР (1983) і Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1984).

Хуткія факты Ігар Сумнікаў, Асабістая інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву. У 1984—1990 гадах працаваў інструктарам па спорце Спарткамітэта Віцебскай вобласці. Чэмпіён свету сярод моладзі (1964). Удзельнік XXIV Алімпійскіх гульняў 1988 года. Чэмпіён свету 1984 года ў каманднай гонцы на 70 км (Францыя); 1985 года ў каманднай гонцы на 100 км (Італія); сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1987 года ў каманднай гонцы на 100 км. Чэмпіён СССР у парнай гонцы 1985 года, каманднай гонцы 1986 года, 1987 годзе на 100 км[1].

Remove ads

Спартыўныя дасягненні

  • Чэмпіён свету сярод моладзі (1964)
  • Чэмпіянат свету сярод моладзі 1964 года — 1 месца
  • Чэмпіянат свету 1985 года (Італія) — 1 месца (камандная гонка)
  • Чэмпіянат свету 1987 года — 2 месца (камандная гонка)

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads