Ігар Яўгенавіч Карнялюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Яўге́навіч Карнялю́к (16 лістапада 1962, Брэст, БССР) — савецкі, беларускі і расійскі кампазітар , спявак і музыкант.
Remove ads
Біяграфія
Пасля 8-га класа, у 1977, паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча на тэарэтыка-кампазітырскае аддзяленне. Але ўжо праз год з’ехаў у Ленінград, дзе паступіў у музычнае вучылішча пры Ленінградскай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава, якое скончыў у 1982. У 1987 скончыў Ленінградскую кансерваторыю па класе кампазіцыі. Як кампазітар Карнялюк фармаваўся на творчасці Queen, «Могучей кучки». З 1985 па 1988 працаваў музычным кіраўніком Ленінградскага тэатра «Буф» і пісаў для яго музыку. У 1985 адбыўся фанаграфічны дэбют кампазітара: фірма «Мелодыя» выпусціла міньён «Мальчик с девочкой дружил» у выкананні А. Асадуліна. У 1988 Карнялюк пачынае сольную кар’еру ў тэлепраграме «Музычны рынг», упершыню выходзіць у фінал конкурсу «Песня году».
Ігар Карнялюк з’яўляецца аўтарам музыкі да фільмаў «Бандыцкі Пецярбург», «Майстар і Маргарыта», «Неба і зямля», «Легенда пра Тампука», «Ідыёт», «Расійскі пераклад», «Тарас Бульба».
Remove ads
Песні
Ігар Карнялюк — аўтар больш за 200 папулярных песень.[2] Як кампазітар і аўтар-выканаўца Ігарь напісаў музыку і выканаў наступныя песні:
- Билет на балет
- Будем танцевать
- Возвращайся
- Город, котого нет
- Дожди
- Дым
- Клёво
- Мало-ли…
- Месяц май
- Милый
- Пора домой
- Ходим по Парижу
Дыскаграфія
Дыскі з песнямі Ігара Карнелюка:[3]
- 1988 — Билет на балет
- 1990 — Подожди
- 1994 — Я не могу так жить
- 1994 — Мои любимые песни
- 1998 — Привет, а это Корнелюк!
- 2003 — Саундтрек к сериалу «Бандитский Петербург»
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads