Ігар Сяргеевіч Пятроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Сяргеевіч Пятроўскі (29 лістапада 1925, г. Луганск, Украіна — 2005[1]) — беларускі і расійскі рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Татарстана (1957). Заслужаны дзеяч мастацтваў Абхазіі (1990)[2].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут імя А. Астроўскага ў 1953 годзе. У 1953—1983 гадах галоўны рэжысёр абласных тэатраў у гарадах Расіі, Украіны, Прыбалтыкі і інш.[2]: у 1950-я гг. галоўны рэжысёр Казанскага рускага тэатра, у 1960-я — Кішынёўскага рускага тэатра, у 1965 годзе — Львоўскага тэатра Савецкай Арміі, да 1975 года — Прыморскага краявога тэатра драмы[3].
У 1984—1991 мастацкі кіраўнік і дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра[2].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года.
Памёр у 2005 г. Пахаваны на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.
Remove ads
Творчасць
Сярод пастановак у Гродзенскім тэатры: «Шторм» У. Біль-Белацаркоўскага (з Б. Мартынавым), «Выбар» паводле Ю. Бондарава (абедзве 1985), «Апошні наведвальнік» У. Дазорцава, «Школа жонак» Мальера (апошняя з Н. Аранецкай; абедзве 1986), «Князь Навагрудскі» Л. Пракопчыка і Дз. Кальчанкі (1987), «Зоркі на ранішнім небе» А. Галіна (1988), «Далей… далей… далей…» М. Шатрова , «Галоўная роля» Ш. Аджынджала (абедзве 1989), «Чэлядзь» А. дэ Мантона (1990, з А. Тлотавым). Здымаўся ў кіно[2].
Remove ads
Зноскі
- сайт-памяти.рф(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2025. Праверана 9 красавіка 2022.
- А. А. Гайдуліс. Пятроўскі Ігар Сяргеевіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads