Ігар Сяргеевіч Камароўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Сяргеевіч Камароўскі (нар. 7 студзеня 1971, г. Мінск) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.
Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам-канструктарам тэхнічнага аддзела Мінскага вагонарамонтнага завода. Працаваў намеснікам начальніка, начальнікам тэхнічнага аддзела, намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам завода.
З'яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны падзякай, Ганаровай граматай Беларускай чыгункі, нагрудным знакам «Выдатнік Беларускай чыгункі».
Асабістае жыццё
Жанаты, мае сына.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads