Ігнат Блажэй Лапацінскі
(1722—1776) пісар скарбовы літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнат Блажэй Станіслаў Лапацінскі (польск.: Ignacy Błażej Stanisław Łopaciński; 2 лютага 1722, Лапаціна, Мсціслаўскае ваяводства — 16 снежня 1776) — пісьменнік, ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з каталіцкага шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч». Сын Лявона Лапацінскага і Рэгіны са Свянціцкіх. Меў братоў Яна Дамініка, біскупа жамойцкага, і Мікалая Тадэвуша, ваяводу берасцейскага.
Вучыўся ў Мсціславе, Каралеўцы, Вільні, Варшаве.
Суддзя гродскі браслаўскі (1753), пісар скарбовы літоўскі (1761). Выбіраўся паслом на сеймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.
Памёр у Вільні на шляху да сойма 1776 года, пахаваны ў касцёле Святога Якуба.
Remove ads
Сям’я
У 1752 годзе ажаніўся з Юдытай з Прозараў, дачкой войскага ковенскага Станіслава Прозара і Ружы з Сіруцяў. Яе братам быў віцебскі ваявода Юзаф Прозар. Ігнат Блажэй стаў заснавальнікам пісарскай лініі Лапацінскіх з сядзібай у Ёдах.
Творчасць
Аўтар сатырычнай камедыі на палітычныя тэмы «Перакіньчык» (распаўсюджвалася ў рукапісах), рэлігійных твораў, мемуараў; пераклаў з лацінскай на польскую мову трагедыі езуіта А. Кляуса (Вільня, 1751).
Зноскі
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 191. — ISBN 978-83-65880-76-5
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads