Мсціслаўскае ваяводства
ваяводства ў Вялікім Княстве Літоўскім From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мсціслаўскае ваяводства (1566—1772) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Вялікага Княства Літоўскага. Плошча — каля 22,6 тыс. км². Сталіца ваяводства — Мсціслаў. Ваяводства ўтворана з Мсціслаўскага княства падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў[1].
Войны, асабліва вайна 1651—1667 гадоў, спустошылі абшары ваяводства. Сойм Вялікага Княства Літоўскага 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»[2], колькасць дымоў скарацілася на 69 %[3].
Ваяводства не мела падзелу на паветы[A].
Ваяводства ахоплівала тэрыторыі былога Мсціслаўскага княства, Крычаўскай воласці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных з іхняга складу (усход сучаснай Магілёўскай вобласці і поўдзень Смаленскай вобласці)[B].
Буйнейшыя паселішчы Дрыбін, Жукава, Крычаў, Радамль, Расна, Хіславічы, Хоцімск, Шумячы.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе тэрыторыя ваяводства адышла да Расійскай імперыі, дзе ўвайшла ў склад Магілёўскай губерні[1]. Аднак, ваяводства намінальна існавала ў складзе Рэчы Паспалітай да апошняга яе падзелу ў 1793 годзе[6].
Remove ads
Заўвагі
Remove ads
Зноскі
- Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.
- Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
- Мяцельскі 2014, с. 195.
- Мяцельскі 2014, с. 195—200.
- Мяцельскі 2014, с. 253.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads