Ігнат Казіміравіч Дамейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігнат Казіміравіч Дамейка (1767 — 1844) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі.

Хуткія факты Ігнат Казіміравіч Дамейка ...

Біяграфія

Сын камісара судовага старасты Менскага ваяводства Казіміра Адама Дамейкі (нар. 1725) і Багумілы Адахоўскай (1743—1775) з лідскіх Свентаржэцкіх. У сям’і было дзевяць дзяцей, бацькі памерлі, калі деці былі яшчэ малагадовымі. У сваім тастаманце Казімір Адам прасіў сваякоў Свентаржэцкіх і Быкоўскіх не пакідаць яго дзяцей без дапамогі. А для выканання гэтай просьбы прызначыў двух суддзяў — менскага і старадубскага. Усе дзеці дасягнулі паўнагоддзя, атрымалі адукацыю і пасады, абзавяліся маёнткамі і фальваркамі.

Ігнат Дамейка з’яўляўся адвакатам Трыбунала ВКЛ, рэгентам асэсарскага суда ў 1794 годзе, сакратар Іахіма Храптовіча, маршалак шляхты Слонімскага павета ў 1817 годзе.

Пасля ранняй смерці брата Іпаліта, пакінуўшага ўдаву і пяцёра дзяцей, стаў апекуном сям’і. У 1827 годзе ён перадаў маёнтак Заполле ў кіраванне свайму пляменніку Ігнату, які быў сасланы сюды пад нагляд у 1824 годзе пасля царскага суда над сябрамі таварыства філаматаў, а затым далучыўся да паўстання 1830—1831 гадоў і пакінуў радзіму. У 1837 годзе маёнтак Заполле быў куплены ротмістрам Андрэем Квяткоўскім.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads