Слонімскі павет (Расійская імперыя)

павет у Гродзенскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Слонімскі павет (Расійская імперыя)
Remove ads

Слонімскі павет (руск.: Слонимский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў, якая існавала ў 17951920 гадах. Цэнтр — горад Слонім.

Хуткія факты Слонімскі павет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1795 годзе Слонімскі павет у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай далучаны да Расійскай імперыі і практычна ў тых жа межах уключаны ў Слонімскую губерню, з 12 снежня 1796 года ў Літоўскай губерні, з 28 жніўня 1802 года ў Гродзенскай губерні. Плошча каля 6,3 тыс. кв. вёрст[1].

У 1915 годзе тэрыторыя Слонімскага павета занята нямецкімі, у пачатку 1919 — польскімі войскамі. 3 4 лютага 1921 года Слонімскі павет у складзе Навагрудскага ваяводства Польшчы[1].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва ў 1878 — 161,2 тыс. чал. (у т.л. ў Слоніме 15,4 тыс. чал.)[1]. Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 226,3 тыс. чал[2]. У тым ліку беларусы — 80,7 %; яўрэі — 15,2 %; рускія — 2,1 %; палякі — 1,6 %. У павятовым горадзе Слоніме пражывала 15 863 чал., у мястэчках: Ружаны — 6036 чал., Косава — 5537 чал., Дзятлава — 3200 чал.

У павеце мелася 1035 населеных пунктаў, у т.л. 15 мястэчак (Бусяж, Быцень, Вензавец, Галынка, Дварэц, Дзераўная, Дзярэчын, Азярніца, Жыровічы, Здзітаў, Здзяцел (Дзятлава), Косава, Моўчадзь, Ружаны, Старыя Дзевяткавічы), 534 дробныя паселішчы (менш як па 25 чал.)[1].

Апрача Жыровіцкага манастыра, былі 73 царквы, 5 касцёлаў, 30 іўдзейскіх малітоўных дамоў і сінагог[1].

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

У 18611866 гадах утвораны 23 воласці: [3]

Ураднікі павета

Зноскі

  1. Слонімскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  2. Карта да арт. Слонімскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads