Ігнацій Быкоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігнацій Быкоўскі (1750, в. Пяцеўшчына, Менскі павет — 1817) — асветнік, гуманіст, літаратар[3].

Хуткія факты Ігнацій Быкоўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкай калегіі ў Мінску і ў піярскай школе ў Віцебску. Удзельнічаў у Руска-турэцкай вайне 1768—1774 гг., выйшаў у адстаўку, жыў на радзіме[3].

Творчая і літаратурная дзейнасць

Маральна-этычныя і эстэтычныя погляды Быкоўскага выкладзены ў складанні «Праблема, якая падлягае даследаванню…» (на польскай мове, Мінск, 1790). У ім выкладзеная асветніцкая, дэмакратычная канцэпцыя гуманізму, выказаны матэрыялістычныя і атэістычныя думкі, аўтар выступае прыхільнікам геданістычнай этыкі[3].

У рукапісе на польскай мове «Жыццё Ігната Быкоўскага, паручніка рускіх войскаў, напісаная ім самім у 1806 годзе» ёсць гістарычныя і літаратурныя факты, якія тычацца Беларусі, а таксама названы нявыдадзеныя працы Быкоўскага[3].

Выкрываў маральныя заганы пануючых класаў, несправядлівасць і крывадушнасць духавенства. У літаратурнай творчасці і эстэтычных поглядах Быкоўскага — прыхільнік сентыменталізму[3].

Перакладаў творы Вальтэра, Гельвецыя, Сумарокава і іншых[3].

Remove ads

Бібліяграфія

  • Kościół sławy [Text] : poema / Ignacy Bykowski. — Wilno : Druk. XX. Piarów, 1799. — 125 c. ; 8 gr
  • Nanina czyli Uprzedzenie zwycięzone [Text] / Ignacy Bykowski. — Wilno : [s. n.], 1799. — [4], 78 c. ; 4 gr
  • Nanina czyli Uprzedzenie zwycięzone [Text] / Ignacy Bykowski. — Wilno : [s. n.], 1799. — [4], 78 c. ; 4 gr
  • Wiersze … [Text] / Ignacy Bykowski. — Wilno : [s. n.], 1798. — [24] с. ; 8 gr
  • Życie I.B…. napisane w r. 1806, oprac, i wstęp T. Mikulski, w: Studia nad oświeceniem, W. 1956.

Зноскі

  1. Ignacy Bykowski // NUKAT — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11789729'></a>
  2. Ignacy Jaxa-Bykowski // MAK
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q105192847'></a>
  3. Быковский Игнатий // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 95. — 737 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads