Пяцеўшчына
вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пя́цеўшчына[1] (трансліт.: Piacieŭščyna, руск.: Пятевщина), раней частка таксама Чырво́ны Двор[2] — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Балотнай[3] (прыток Пцічы). Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Паселішча згадваецца ў 1545 і 1562 гадах, сяло ўласнасці П. С. Пяцевіча ў Менскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1566 года ў Менскім павеце Менскага ваяводства. У 1567 годзе сяло і гаспадарскі двор ўласнасці І. Грыдзіча, згадваецца ў перапісе войска ВКЛ[4].
З XVII стагоддзя ўласнасць Быкоўскіх, цэнтр маёнткаў якіх быў у Бахаравічах[2]. Маёнткі па смерці менскага войскага[5] Фёдара Іванавіча Быкоўскага ў 1619 годзе былі падзелены падзелены паміж сынамі Паўлам і Фёдарам[5] і пазней праз вена сталі ўласнасці іншых родаў. У далейшым праз спадчыну ўзніклі судовая працэсы, якія скончыліся ў 1748 годзе маніфестам караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III, які рашыў спрэчку паміж зацікаўленымі асобамі[2].
У 1752 годзе збудавана драўляная ўніяцкая царква, фундаваная Быкоўскімі[2].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.
У складзе Расійскай імперыі
На 1800 год былі драўляная царква з капліцай, 2 вадзяныя млыны, цагельня, уласнасць А. Быкоўскага і А. Вінчы. У 1815—1858 гадах у розныя часы Пяцеўшчына была ўласнасцю А. Быкоўскага, Календаў, Госаў. У той час сфармаваліся два маёнткі: Пяцеўшчына і Чырвоны Двор, асобна стаяла вёска Пяцеўшчына.
Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1876 годзе маёнткам Пяцеўшчына валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Марыя Рыгораўна Гос, была 341 дзесяціна зямлі, права валодання перайшло паводле духоўніцы 11 траўня 1842 года, гаспадарку вёў арандатар[6]. Маёнткам Чырвоны Двор валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Людвіга Антонаўна Шпілеўская, было 788 дзесяцін зямлі, валоданне перайшло ў спадчыну, гаспадарку вяла ўладальніца, таксама быў гадавы прыбытак 240 рублёў з зямлі вольных наймальнікаў і 80 рублёў з карчмы[7].
У 1888 годзе фальваркам Пяцеўшчына валодаў праваслаўны дваранін Генрых Іванаў Матусевіч, было 324 дзесяціны[8]. Маёнткам Чырвоны Двор надалей валодала Людвіга Антонаўна Шпілеўская, было 552 дзесяціны[9]. 10 дзесяцін на ўчастку Пяцеўшчына мела дваранка каталічка Караліна Марцінава Есьманава[10], 15 дзесяцін у вёсцы Пяцеўшчына было ў мяшчанкі рыма-каталіцкага веравызнання Евы Францаўны Сгурскай[11].

У 1879 годзе была пабудавана драўляная Спаса-Праабражэнская царква, у 1884 годзе ў вёсцы адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года было 2 хлебазапасныя магазіны, карчма.
У 1912 годзе ў вёсцы дзейнічала народнае вучылішча.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У 1924 годзе адкрыта пачатковая школа, у якой было 95 вучняў. У 1930-я гады было рэпрэсавана прынамсі 6 жыхароў Пяцеўшчыны[12][13][14][15][16][17].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У другой палове XX стагоддзя Чырвоны Двор далучаны да Пяцеўшчыны.
У 2010 годзе былі клуб-бібліятэка, бальніца, паліклініка, аптэка, крама.
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 22 двары, 176 жыхароў
- 1897 год — вёска, 51 двор, 331 жыхароў; маёнтак Пяцеўшчына, 2 двары, 9 жыхароў
- 1908 год — сяло, 46 двароў, 329 жыхароў; маёнтак Пяцеўшчына, 1 двор, 27 жыхароў[18]; маёнтак Чырвоны Двор, 1 двор, 30 жыхароў[19]
- 1917 год — сяло, 58 двароў, 328 жыхароў (293 беларусы і 35 палякаў)[20]; маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў (усе беларусы)[20]; маёнтак Чырвоны Двор, 1 двор, 45 жыхароў (32 беларусы, 6 палякаў і 7 яўрэяў)[21]
- 1999 год — 487 жыхароў
- 2009 год — 392 жыхары
- 2019 год — 444 жыхары[22]
Remove ads
Славутасці

- Сядзіба (пачатак XX стагоддзя, у літаратуры звязваецца з родам Самуэлевых[23])
- Брацкая магіла савецкіх воінаў Другой сусветнай вайны
Страчаная спадчына
- Спаская царква
- Магіла Фёдара Ігнатавіча Пастарнацкага, была пры царкве
Вядомыя асобы
- Ігнацій Быкоўскі (1750—1817) — мемуарыст, літаратар.
- Фёдар Пастарнацкі (1845—1902, Пяцеўшчына) — медык, прафесар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
