Ідолта (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ідо́лта — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Вята, за 11 кіламетраў на паўночны захад ад горада Мёры.
Плошча паверхні — 0,58 км². Даўжыня — 1,7 кіламетраў, найбольшая шырыня — 630 метраў, найбольшая глыбіня — 13,1 м, даўжыня берагавой лініі — 5,4 км. Плошча вадазбору — 13,2 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 15-20 метраў, параслі лесам, на ўсходзе 2-5 метраў, разараныя, пад хмызняком, на захадзе невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ўсходзе і паўночным захадзе сплавінныя. Мелкаводдзе да 2 метраў пясчанае, ніжэй — глеістае. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць два ручаі, на поўдні выцякае ручай у раку Вята. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае 10—100 м.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, верхаводка.
Каля возера размешчаны аграгарадок Ідолта і вёска Мілашова.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- Міронаў В. Р. Ідолта // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 10. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads