Ідрыса Куятэ

івуарыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ідрыса Куятэ (фр.: Idrissa Kouyaté; нар. 27 красавіка 1991, Бінжэрвіль, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Ідрыса Куятэ, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Афрыка Спортс». У 2010 годзе перабраўся ў туніскі клуб «Сфаксьен», у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны, а таксама пераможцам Кубка канфедэрацый КАФ — другога па значнасці клубнага афрыканскага турніра.

У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[2], дзе стаў адным з асноўных нападнікаў. За паўгады забіў 5 галоў у 13 матчах за «Дынама».

У пачатку 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў казахстанскіх клубах, але ў выніку вярнуўся ў Брэст[3]. У першай палове 2017 года згуляў за «Дынама-Брэст» толькі ў трох матчах, і ў чэрвені па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[4].

У жніўні 2017 года стаў іграком ліванскага клуба «Аль-Ахед». У чэрвені 2018 года перайшоў у казахстанскі «Акжайык», аднак ужо праз два месяцы пакінуў каманду і далучыўся да туніскага «Манасціра», за які гуляў да канца 2018 года.

У першай палове 2019 года выступаў за аманскі клуб «Аль-Нахда», у сезоне 2019/20 гуляў за клуб «Фарка» ў другім дывізіёне Егіпта.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2010 годзе правёў адзін матч за моладзевую зборную Кот-д’Івуара.

Дасягненні

  • Туніс 01Чэмпіён Чэмпіён Туніса: 2012/13
  • Туніс 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Туніса: 2013/14
  • Пераможца Кубка канфедэрацый КАФ: 2013
  • Уладальнік Суперкубка КАФ: 2014
  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2017

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads