Кубак Беларусі па футболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кубак Беларусі па футболе
Remove ads

Кубак Беларусі па футболе праводзіцца з 1992 года. Пераможца атрымлівае месца ў кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый УЕФА (раней — у Лізе Еўропы УЕФА, Кубку кубкаў)[заўв 1]. Уладальнік Кубка перад пачаткам наступнага сезона гуляе з чэмпіёнам Беларусі ў матчы за Суперкубак Беларусі[заўв 2]. Гэта другое па значнасці футбольнае спаборніцтва краіны пасля чэмпіянату Беларусі па футболе. Кубак Беларусі праводзіцца па схеме «восень-вясна»; стартуе, як правіла, у маі, а фінальная гульня адбываецца ў маі наступнага года.

Хуткія факты Заснаваны:, Кол-ць каманд: ...
Thumb
Кубак Беларусі
Remove ads

Сістэма розыгрышу

Розыгрыш Кубка праводзіцца па сістэме з выбываннем. Аматарскія клубы і клубы Другой лігі пачынаюць з папярэдніх раўндаў. Клубы Першай лігі ўступаюць у барацьбу са стадый 2-га адборачнага раўнда або 1/16 фіналу, а Вышэйшай лігі — толькі са стадыі 1/16 фіналу. На адборачных стадыях, 1/16 і 1/8 фіналу пераможцы пар вызначаюцца па выніках аднаго матча; у чвэрцьфіналах і паўфіналах праводзіцца па два матчы. У выпадку нічыйнага зыходу асноўнага часу матча прызначаюцца два дадатковыя таймы па 15 хвілін, калі і пасля іх пераможца не выяўлены — прабіваецца серыя пасляматчавых пенальці.

Фінальныя матчы Кубка да 2002 года праводзіліся ў Мінску. Першым несталічным стаў фінал розыгрышу 2001/02 гадоў, які прайшоў на віцебскім стадыёне «Дынама».

Remove ads

Фіналы

Больш інфармацыі Розыгрыш, Пераможца ...
Remove ads

Заўвагі

  1. У выпадку, калі пераможца Кубка ўжо заваяваў права на выступленне ў кваліфікацыі або групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА, права выступлення ў Лізе канферэнцый перадаецца камандзе, якая заняла вышэйшае нееўракубкавае месца ў чэмпіянаце Беларусі (да сезона 2015/16 — фіналісту розыгрышу Кубка Беларусі).
  2. У выпадку, калі адна каманда выйграе і чэмпіянат, і Кубак Беларусі, другой камандай-удзельніцай Суперкубка становіцца сярэбраны прызёр чэмпіянату.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads