Комі мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Комі-зыранская мова — адна з пермскіх моў (галіна фіна-ўгорскіх моў). Пашырана ў Рэспубліцы Комі, часткова на Кольскім паўвостраве, у Ямала-Ненецкай і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругах Расіі. Дыялекты: прысыктыўкарскі (аснова літаратурнай мовы), ніжневычагодскі, верхневычагодскі, сярэднесысольскі, верхнесысольскі, вымскі, лузкалецкі, іжамскі, пячорскі, удорскі. У адрозненне ад роднаснай ёй комі-пярмяцкай мовы, характэрна захаванне гука «л» ва ўсіх дыялектах, націск на першым складзе, клічная форма назоўнікаў на -öй. У марфалогіі — адзінае скланенне і спражэнне. У лексіцы шмат аднаскладовых слоў.
Да пачатку XX стагоддзя ў комі-зыран не было адзінай літаратурнай мовы (рэлігійная літаратура выдавалася на дыялектах). Літаратурная мова склалася пасля 1917 года. Старажытнае пісьменства створана місіянерам Стафанам Пермскім у 2-й палове XIV стагоддзя. У XVII стагоддзі выцеснена пісьменствам на аснове кірыліцы. З 1918 года выкарыстоўваецца рускі алфавіт, з 1920 года — са значна змененымі графемамі, з пачатку 1930-х — лацінка, з канца 1930-х гадоў — руская графіка з увядзеннем дадатковых літар «і», «ö».
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads