Ізабела Іванаўна Марціновіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ізабела Іванаўна Марціновіч (27 кастрычніка 1927, Багушэўск, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1969), прафесар (1971). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Заслужаны юрыст Беларусі (1995).

Хуткія факты Ізабела Іванаўна Марціновіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Мінскі юрыдычны інстытут у 1949 годзе. У 1952 г. на выкладчыцкай рабоце ў Мінскім юрыдычным інстытуце, з 1956 г. — на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: старшы выкладчык, дацэнт. З 1971 г. — прафесар кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду.

Кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Прынцып галоснасці ў савецкім крымінальным працэсе» абараніла ў 1954 г. у Маскоўскім юрыдычным інстытуце, доктарскую дысертацыю на тэму: «Развіццё суда і крымінальна-працэсуальных форм судовай дзейнасці ў Беларускай ССР (1917—1967 гг.)» — у 1969 г. у БДУ.

І. І. Марціновіч стала першай у Беларусі жанчынай прафесарам — доктарам права.

Член двух спецыялізаваных Саветаў па абароне кандыдадскіх і доктарскіх дысертацый па юрыдычных навуках пры БДУ. Навуковыя працы па пытаннях судовага ладу, пракурорскага нагляду, крымінальнага працэсу, гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

Remove ads

Узнагароды

Выбраныя навуковыя працы

  • Мартинович И. И. Адвокатура Беларуси: история и современность. Минск, 2002;
  • Мартинович И. И., Пастухов М. И. Судебно-правовая реформа в Республике Беларусь: Суд присяжных и другие новвоведения. Минск,1995
  • Мартинович И. И. История суда Белорусской СССР. 1917—1967. — Минск: БГУ, 1961
  • Мартинович И. И. «Проблемы модернизации судебной системы Беларуси в постсоветский период».// Судебные реформы в странах СНГ. С.15-28. Минск, 2005. Тесей.

Бібліяграфія

  • Судоустройство: Учебник/ Под общ. Ред. А. А. Данилевича, И. И. Мартинович. — Минск: Амалфея, 2002
  • Мартинович И. И. История суда Белорусской ССР. 1917—1967.-Минск.:БГУ, 1961
  • Мартинович И. И. Кодекс Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей — достижение судебно-правовой реформы. Сб. науч. трудов. Право и демократия. Вып. 19. Минск, БГУ, 2008. — С. 227—228.
  • Судоустройство : учебник / под ред. А. А. Данилевича, И. И. Мартинович. — 2-е изд. перераб. и доп.. — Минск : Амалфея, 2010. — С. 5-45, 66-95, 150—248, 296—302, 320—327, 377—455.Мартинович И. И. Начальный этап становления белорусской прокуратуры / И. И. Мартинович // Законность и правопорядок. — 2009. — № 2(10). — С. 68-70.
  • Мартинович И. И. Судоустройственное право в системе белорусского права / И. И. Мартинович // Судовы веснік. — 2009. — № 3. — С. 59-60. Мартинович И. И. Рецензия : Судоустройство : пособие /-(Ж. Ч. Коновалова и др.). Минск «Вышэйшая школа». — 2009. — 254 с. // Судовы веснік. — 2010. — № 2. — С. 79-80.
  • М29 Избранные труды / И.И. Мартинович. – Минск : Редакция журнала «Промышленно-торговое право», 2016. – 560 с. – (Наследие права)[1].
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads