Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі
Remove ads

«Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі» — нагрудны знак адрознення Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 года № 238[1].

Хуткія факты Нагрудны знак адрознення Міністэрства юстыцыі «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі», Арыгінальная назва ...

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 6 лютага 2014 года пад № А-187[2].

Remove ads

Статут

Нагрудным знакам узнагароджваюцца работнікі Міністэрства юстыцыі і арганізацый яго сістэмы, якія праслужылі ў іх, як правіла, не менш за 10 гадоў, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і паспяховае выкананне задач, што стаяць перад гэтымі арганізацыямі[1].

Нагрудным знакам могуць быць узнагароджаныя і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі[1].

Парадак прадстаўлення да ўзнагароды і форма пасведчання вызначаюцца Міністрам юстыцыі. Узнагароджанне ажыццяўляецца на падставе загада Міністра[1].

Знак і пасведчанне ўручаюцца Міністрам юстыцыі або яго намеснікамі асабіста, ва ўрачыстай абстаноўцы[1].

Асобы, узнагароджаныя нагрудным знакам, якія ўчынілі наўмыснае злачынства або дапусцілі грубыя дысцыплінарныя правіны, загадам Міністра юстыцыі могуць быць пазбаўленыя нагруднага знака[1].

Запісы пра ўзнагароджанне і пазбаўленне заносяцца ў працоўную кніжку[1].

Знак носіцца на правай грудзі форменнай або грамадзянскай вопраткі, пасля ордэнаў і медалёў, а пры іх адсутнасці — на іх месцы[1].

Паўторнае ўзнагароджанне не прадугледжана, дублікаты пры страце не выдаюцца[1].

Remove ads

Апісанне

Нагрудны знак мае выгляд васьміпрамянёвай зоркі залацістага колеру з асновай цёмна-сіняга колеру ў цэнтры. На ёй размешчаны чырвоны фігурны шчыт з аблямоўкай серабрыстага колеру з заклёпкамі. У цэнтры шчыта — калона серабрыстага колеру, увянчаная дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. Пад капітэллю калоны змешчаная таблічка з надпісам «ЗАКОН». У ніжняй частцы шчыта — чырвоная дэвізная стужка з надпісам у дзве радкі «ГАНАРОВЫ РАБОТНІК ЮСТЫЦЫІ БЕЛАРУСІ». Шчыт і калона абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру[1].

Адваротны бок мае гладкую паверхню з рэльефным надпісам «МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у два радкі і парадкавым нумарам знака[1].

Дыяметр нагруднага знака — 35 мм[1].

Знак злучаецца пры дапамозе вушка і кольца з калодкай прамавугольнай формы (26 × 25 мм). На калодцы замацаваная муаравая стужка цёмна-сіняга колеру, па краях якой праходзяць па дзве вертыкальныя палосы чырвонага і зялёнага колеру (шырыня палос — 2 мм). У ніжняй частцы калодкі знаходзіцца планка залацістага колеру з выгравіраваным беларускім арнаментам. На адваротным баку калодкі — шпілька для мацавання[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads