Ізабела Партугальская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інфанта Ізабела Партугальская (парт.: D. Isabel; 24 кастрычніка 1503, Лісабон — 1 мая 1539, Таледа) — дачка караля Партугаліі Мануэла I і Марыі Арагонскай. У шлюбе з імператарам Карлам V — імператрыца Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралева-кансорт Кастыліі і Арагона.
Remove ads
Біяграфія
Адразу па ўзыходжанні Жуана III, брата Ізабелы, на каралеўскі сталец Партугаліі ў 1521 годзе, пачаліся перамовы паміж партугальскім і іспанскім каралеўскімі дварамі, мэтай якіх быў шлюб Ізабелы з Карлам, які адначасова спалучаў стальцы Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралеўстваў Кастыліі і Арагона.
У выніку Ізабела і Карл завочна пабраліся шлюбам у 1525 годзе. Пасля цырымоніі Інфанта накіравалася ў Іспанію, дзе яна пабралася сапраўдным шлюбам з Карлам у Севільі 10 сакавіка 1526 года. Нягледзячы на тое, што іх вяселле было вынікам палітычных манеўраў, іх саюз спраўдзіўся як саюз кахання. Успаміны сведак кажуць, што «калі яны (Карл і Ізабела) разам, яны не заўважаюць нікога, нават калі навокал шмат людзей — яны смяюцца і размаўляюць, і нішто не можа іх патурбаваць».
Ізабела таксама спраўдзілася як вельмі кампетэнтны кансорт. Яна была рэгентам Іспаніі падчас адсутнасці свайго мужа ў 1529—1532 гг. і 1535—1539 гг. Яна ўслаўлена сучаснікамі за прыгажосць і розум.
Ізабела памерла заўчасна ў 1539 годзе пасля родаў. У гэты час імператар быў у ад’ездзе. Яе заўчасная смерць моцна ўплыла на яго — імператар не ажаніўся зноў і апранаўся ў чорнае астатняе жыццё.
Remove ads
Дзеці
- Філіп II (21 мая 1527 — 13 верасня 1598)
- Марыя (21 чэрвеня 1528 — 26 лютага 1603) — з 1548 жонка імператара Максіміліяна II.
- Фердынанд (1530)
- Хуана (26 чэрвеня 1537 — 7 верасня 1573) — з 1552 жонка Жуана Мануэля, інфанта Партугаліі
- Хуан (20 красавіка 1539 — 20 красавіка 1539)
Гл. таксама
- Святая Ізабела Партугальская, продак папярэдняй.
Зноскі
- infanta Isabel [House of Avis-Beja] // Kindred Britain
- varios autores Isabel de Portugal // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #11938888X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #11938888X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads