Ізраільская акадэмія прыродазнаўчых і гуманітарных навук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ізраільская акадэмія прыродазнаўчых і гуманітарных навук
Remove ads

Ізраільская акадэмія прыродазнаўчых і гуманітарных навук (іўр.: האקדמיה הלאומית הישראלית למדעים, літ. «Нацыянальная акадэмія навук Ізраіля», англ.: Israel Academy of Sciences and Humanities) — вышэйшая акадэмічная ўстанова Ізраіля. Заснавана ў 1961 годзе ў Іерусаліме з мэтай садзейнічаць кантактам вучоных прыродазнаўчых і гуманітарных навук у Ізраілі, кансультаваць органы дзяржаўнай улады па навукова-тэхнічных пытаннях. Сярод яе членаў многія вядомыя вучоныя Ізраіля.[8]

Хуткія факты Ізраільская акадэмія прыродазнаўчых і гуманітарных навук, Краіна ...

Асноўны будынак Ізраільскай акадэміі прыродазнаўчых і гуманітарных навук размешчаны побач з афіцыйнай рэзідэнцыяй прэзідэнта Ізраіля і Саветам па вышэйшай адукацыі ў Ізраілі на плошчы Альберта Эйнштэйна ў Іерусаліме.

Акадэмія фінансуе праекты па вывучэнні геалогіі, флоры і фауны Ізраіля, даследаванні Талмуда, яўрэйскай філасофіі, літаратуры і іўрыта. На міжнародным узроўні акадэмія бярэ ўдзел у фізічных праектах CERN і кіруе фондам стыпендыі Эйнштэйна.[9]

Акадэмія таксама кіруе Ізраільскім акадэмічным цэнтрам у Каіры, які дапамагае ізраільскім навукоўцам у даследаваннях Егіпта і егіпецкай культуры, а таксама спрыяе супрацоўніцтву з егіпецкімі навукоўцамі.

Акадэмія мае статус назіральніка ў Еўрапейскім навуковым фондзе і рэалізуе праграмы абмену з Брытанскім каралеўскім таварыствам, Брытанскай акадэміяй, Шведскай акадэміяй і Нацыянальнай даследчай радай Сінгапура.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads