Ізраіль Іосіфавіч Агол

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ізраіль Іосіфавіч Агол
Remove ads

Ізраіль (Іосіф) Іосіфавіч Агол (20 лістапада (2 снежня) 1891, Бабруйск — 10 сакавіка 1937) — украінскі генетык і філосаф, акадэмік АН УССР (1934). Аўтар прац па праблемах генетыкі, арганічнай мэтазгоднасці, філасофскіх пытаннях прыродазнаўства.

Хуткія факты Ізраіль Іосіфавіч Агол, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Са снежня 1918 года быў членам і сакратаром Мінскага губернскага рэўкама. Са студзеня 1919 года сакратар Мінскага гарвыканкама, намеснік камісара па справах фінансаў БССР. У 1919 годзе быў членам ЦВК Літбела. У 1923 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. З 1924 года быў супрацоўнікам Інстытута філасофіі, секцыі прыродазнаўчых навук Камуністычнай акадэміі. У 1931 годзе працаваў у ЗША па праблемах генетыкі дразафілы. З 1934 года працаваў у Акадэміі навук УССР. У 1936 годзе рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна 25 мая 1957 года.

Remove ads

Працы

  • Происхождение животных и человека. — М., 1924.
  • Диалектический метод и эволюционная теория. — М.; Л., 1927.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads