Ізраіль Якаўлевіч Вейцэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ізраіль Якаўлевіч Вейцэр (нар. 1889, Друя, Дзісенскі павет, Віленская губерня — 7 мая 1938) — грамадскі і палітычны дзеяч, народны камісар унутранага гандлю СССР (1934—1937).
Remove ads
Біяграфія
Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч нарадзіўся ў 1889 годзе ў мястэчку Друя ў яўрэйскай сям’і.
Першапачатковую адукацыю атрымаў у рэальным вучылішчы. Навучаўся ў Казанскім універсітэце і Пецярбургскім політэхнічным інстытуце. Ва УКП(б) уступіў у 1916 годзе. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 года накіраваны на адказныя дзяржаўныя пасады — старшыні губернскага выканкама ў г. Вятка, пазней — першага сакратара Тульскага губкама партыі.
У 1934 годзе ўзначаліў наркамат унутранага гандлю.
Рэпрэсіраваны ў чэрвені 1937 года. Загінуў у турме.
Remove ads
Літаратура
- Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 59.
- Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 36.
- Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.]; уклад. К. С. Шыдлоўскі; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1998. — С. 597.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads