Ілары Барашка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілары Барашка
Remove ads

Ілары (Іларыён Мацвеевіч) Барашка (25 ліпеня 1905, Мінск — 3 чэрвеня 1968, Масква) — беларускі савецкі празаік , перакладчык[1].

Хуткія факты Ілары Барашка, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
1-я Усебеларуская нарада архівістаў. І. Барашка ляжыць першы злева

У 1930 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1938 годзе — кінаакадэмію ў Маскве. Працаваў у перыядычным друку, на кінастудыі «Савецкая Беларусь» (1932—1936). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны ў міністэрствах культуры СССР і РСФСР.

Творчасць

Аўтар празаічных зборнікаў «У прасторы» (1926), «Камунары», «На розныя тэмы» (абодва 1931), «Блізкія далі» (1959), аповесці «Рыгор Галота» (1929), вершаванага нарысу «Асінстан» (1931), сцэнараў фільмаў «Дняпро ў агні» (сумесна з Р. Кобецам), 1937, «Якуб Колас — народны паэт Беларусі», «Георгій Скарына» (1963) і іншых[1].

Пераклаў з беларускай мовы шэраг драматургічных твораў, у прыватнасці, п’есу А. І. Маўзона «Канстанцін Заслонаў».

Remove ads

Зноскі

  1. Барашка Ілары // Біяграфічны даведнік. Мн.: «Беларуская Савецкая энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — С. 61. — 720 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads