Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП) — літаратурнае аб’яднанне. Створана ў 1928 годзе пасля другога расколу (рэарганізацыі) «Маладняку». Спыніла дзейнасць у 1932 годзе.

Гісторыя
Усебеларускі з’езд «Маладняка» (25—28.11.1928) абвясціў сябе 1-м з’ездам БелАПП, статут прыняты 10.3.1929 года. Кіроўны орган — Праўленне і яго Сакратарыят. Друкаваны орган — часопіс «Маладняк» (з № 12, 1928).
Мела рускую, літоўскую, польскую і яўрэйскую секцыі. Існавалі Бабруйскі, Віцебскі, Гомельскі, Магілёўскі, Мінскі, Полацкі і іншыя філіялы, якія выдавалі свае зборнікі, альманахі, а таксама асобныя творы. Філіялы 20.10.1930 года ліквідавалі, на іх базе створаны літаратурныя гурткі, студыі пры буйных прадпрыемствах і калгасах. Мінскі філіял 29.4.1931 года ператвораны ў МінАПП. Дзейнічала беларуская секцыя ў Маскве пры РАПП.
Спыніла дзейнасць у адпаведнасці з Пастанаўленнем ЦК КП(б)Б ад 27 мая 1932 года «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР».
Remove ads
Вядомыя сябры
Сярод сяброў аб’яднання вядомыя А. Александровіч, З. Астапенка, А. Астрэйка, С. Баранавых, П. Броўка, П. Галавач, Ю. Гаўрук, І. Гурскі, А. Звонак, А. Куляшоў, Я. Ліманоўскі, М. Лынькоў, Б. Мікуліч, Р. Мурашка, А. Салагуб, Я. Скрыган, Ю. Таўбін, В. Таўлай, П. Трус, М. Хведаровіч, С. П. Шушкевіч, Ф. Шынклер і іншыя. Але болей вядомая БелАПП такімі асобамі як Л. Бэндэ, А. Кучар, С. Васілёнак, І. Барашка, Я. А. Бранштэйн, А. Канакоцін.
Яўрэйскую секцыю ўзначальвалі Бэр Аршанскі, Ізі Харык, уваходзілі Цодзік Даўгапольскі, Шмар’я Гарэлік, Мойша Тэйф, Яша Гольдман, Хаім Ласкер, З. Вітэнзон, Н. Гардон, Гірш Камянецкі, Эля Каган, Айзік Каган, Герц Майзель, Эля Савікоўскі, Xацкель Дунец, Уры Фінкель і інш.
Remove ads
Дзейнасць
БелАПП працягвала літаратурную палеміку, распачатую яшчэ ў часы «Маладняку». У дзейнасці вылучаюцца 2 этапы: 1928—1930 і 1930—1932 гады. Да 1930-х гадоў БелАПП праводзіла значную работу па стварэнні пралетарскай літаратуры, умацаванні яе «ідэйных пазіцый у барацьбе з заганнымі ўплывамі», садзейнічала аб’яднанню літаратурных сіл, устанаўленню сувязяў з літаратурамі народаў СССР. Адначасова прапагандавала асаблівы дыялектыка-матэрыялістычны метад у літаратуры, зацвярджала «тэорыю жывога чалавека», уцягвалася ў адміністраванне. З пачатку 1930-х гадоў стала правадніком ідэй РАПП з яе памылковымі тэорыямі і метадамі кіравання, дапускала праяўленні групаўшчыны, пагардлівага стаўлення да іншых арганізацый, прэтэндавала на кіроўнае месца ў беларускай літаратуры. Значную шкоду прынесла вульгарна-сацыялагічная крытыка прадстаўнікі якой (Л. Бэндэ, А. Кучар, С. Васілёнак і іншыя)[1] фактычна захапілі манаполію і выпрацоўвалі афіцыйную лінію палітычнай цэнзуры, а пасля забяспечвалі літаратурна-крытычнае абгрунтаванне рэпрэсій пісьменнікаў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
