Ілек (прыток Урала)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іле́к (руск.: Иле́к[1], каз.: Елек) — рака ў Акцюбінскай вобласці Казахстана і Арэнбургскай вобласці Расіі, самы буйны левабярэжны прыток Урала.
Даўжыня ракі 623 км, плошча вадазбору 41,3 тыс.км². Сярэднегадавы расход вады 39,8 м³/с (за 112 км ад вусця)[1]. Сярэдні аб’ём гадавога сцёку 1569 м³. Рака ўтвараецца на паўночна-заходніх схілах гор Мугаджар пры зліцці рэк Караганда і Жарык[2]. Ілек мае шырокую, добра распрацаваную даліну з двума надпойменнымі тэрасамі. Рэчышча разгалінаванае. Замярзае рака ў другой палове лістапада, вызваляецца ад лёду ў другой палове красавіка.
Прытокі: Малая Пясчанка, Вялікая Пясчанка, Карабутак, Тамды, Іккырашан, Сарак-Салды і інш.
На Ілеку размешчаны гарады Кандыагаш, Алга, Актабэ, Соль-Ілецк.
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 163. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads