Акцюбінская вобласць
Вобласць Рэспублікі Казахстан From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акцюбінская вобласць (каз.: Ақтөбэ облысы) — вобласць у заходняй часткі Казахстана.
Тэрыторыя — 300 629 км², што складае 11 % плошчы Казахстана. Па гэтым паказніку вобласць займае 2-е месца ў краіне.
Колькасць насельніцтва — 854 520 чалавек (1 кастрычніка 2017)[1].
Утворана ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 10 сакавіка 1932 года ў складзе Казахскай АССР. Гістарычна ёй папярэднічала Акцюбінская акруга, што існавала ў 1921—1928 гадах. У 1936 годзе вобласць увайшла ў склад вылучанай з РСФСР Казахскай ССР, а з 1991 года, пасля распаду СССР, у складзе незалежнай Рэспублікі Казахстан.
Мяжуе:
- на поўначы — з Арэнбургскай вобласцю Расіі;
- на паўночным усходзе — з Кастанайскай вобласцю Казахстана;
- на паўднёвым усходзе — з Карагандзінскай і Кызылардзінскай абласцямі Казахстана;
- на поўдні — з Рэспублікай Каракалпакстан Узбекістана;
- на паўднёвым захадзе — з Мангістаўскай вобласцю Казахстана;
- на захадзе — з Атыраўскай вобласцю Казахстана (на мяжы Акцюбінскай і Атыраўскай вобласці размешчаны помнік архітэктуры «Алып-Ана»);
- на паўночным захадзе — з Заходне-Казахстанскай вобласцю Казахстана.
Remove ads
Зноскі
- Численность населения Актюбинской области по полу в разрезе городов, районов, районных центров и поселков на 1 октября 2017г(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 3 снежня 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads