Ілка Канерва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілка («Іке») Армас Мікаэль Канерва (фінск.: Ilkka Armas Mikael Kanerva; 28 студзеня 1948, Лакалахці, Турку-Поры — 14 красавіка 2022 , Турку) — фінсскі палітык. Дэпутат Эдускунта (1975—2022); член партыі «Нацыянальная кааліцыя». У розны час працаваў кіраўніком трох міністэрстваў. Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі АБСЕ (2014—2016).
У красавіку 2012 года павятовы суд Хельсінкі прыгаварыў дэпутата да аднаго года і трох месяцаў турэмнага зняволення ўмоўна за атрыманне хабару ў асабліва буйных памерах, аднак у чэрвені 2013 года надворным судом Канерва быў апраўданы. 30 красавіка 2014 года Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю, пададзеную па справе аб атрыманні хабару ў сувязі з канцэрнам Nova, і прызнаў Канерву невінаватым.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads