Турку

горад у Фінляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Турку
Remove ads

Турку (фінск.: Turku, шведск.: Åbo (да 1918 асноўная назва)) — горад і порт на Паўднёвым Захадзе Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляані Заходняя Фінляндыя. Горад размешчаны пры ўпадзенні ракі Аўраёкі ў Архіпелагавае мора.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Thumb
Цэнтр Турку (Выгляд з абсерваторыі)

Колькасць жыхароў на 31 жніўня 2013 года — 181 569 чалавек[2] — гэта пяты па насельніцтве горад у Фінляндыі, а з улікам прыгарадаў (на канец 2007 года) — трэцяя гарадская агламерацыя (303 492 чалавека) у краіне пасля Хельсінкі і Тамперэ[3].

Горад афіцыйна двухмоўны: фінскую мову ў якасці асноўнай выкарыстоўваюць 87,7 % насельніцтва; шведская мова з’яўляецца роднай для 5,3 % (2009). Турку лічыцца варотамі на Захад, а еўрапейская магістраль E18 злучае яго як з Санкт-Пецярбургам, так і са Стакгольмам. У горадзе знаходзіцца буйны порт, які здзяйсняе грузавое і пасажырскае паведамленне з Аландскімі астравамі і Швецыяй. Аэрапорт Турку з’яўляецца пятым па велічыні і другім па грузаперавозках у Фінляндыі.

Турку вядомы як навуковы і культурны цэнтр: з XIII стагоддзя тут ужо дзейнічалі дзве школы, а ў 1640 годзе заснаваны першы ўніверсітэт і першая ў Фінляндыі друкарня. У 1772 годзе ў Турку стала выдавацца першая ў Фінляндыі газета. Горад сумесна з Талінам быў абраны культурнай сталіцай Еўропы 2011 года[4].

У наш час у горадзе сканцэнтравана каля 50 % біятэхнічнай вытворчасці і амаль 60 % дыягнастычнай прамысловасці краіны.

Традыцыйна Турку лічыцца «калядным горадам»[5], дзе ўсталёўваецца галоўная калядная елка краіны[6] і штогод праходзіць вялікая колькасць культурных мерапрыемстваў.

Паводле апытанняў грамадскія думкі, у 2012 годзе Турку займаў другое месца па ўзроўню прывабнасці для пражывання сярод грамадзян Фінляндыі[7], а паводле апытанняў 2013 года, жыхары горада былі найбольш задаволены сваім месцам жыхарства сярод іншых гараджан краіны[8].

Remove ads

Этымалогія

Шведская назва горада Åbo ([ˈoːbu]) складаецца з двух слоў: å  (шведск.) («рака») і bo («жыць») і перакладаецца як тыя, што жывуць уздоўж ракі[9]. Да 1917 года ўжываўся латынізаваны варыянт назвы горада Аба (ад лац.: Aboensis, упершыню ўжыты ў 1270 годзе ў дакументах біскупа Катылуса), а губерня адпаведна звалася Аба-Б’ёрнеборгскай.

Фінская назва Turku ([ˈturku]) этымалагічна звязана са старажытнарускім търгъ[10] (у наш час — торг). З той жа старажытнай індаеўрапейскай крыніцы ўтварыліся назвы гарадоў Германіі — Torgau, Італіі — Trieste, і шведскае слова torg. Апошняе выцесніла першапачатковае запазычанне і дала назву фінскаму tori. Усе прыведзеныя словы азначаюць месца гандлю, рынак[11][12].

Remove ads

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Геаграфічнае становішча

Турку знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку Фінляндыі, у вусці ракі Аўраёкі пры ўпадзенні яе ў Архіпелагавае мора. Агульная тэрыторыя горада на 2011 год складае 306,37 км² з якіх 245,67 км² займае суша, 57,24 км² — марская паверхня, а 3,46 км² — унутраныя вадаёмы.

Часавы пояс

Thumb

Горад Турку, як і ўся Фінляндыя, знаходзіцца ў часавым поясе, які пазначаецца па міжнародным стандарце як Eastern European Time (EET). Зрушэнне адносна UTC складае +2:00 (зімовы час) / +3:00 (летні час), з прычыны таго, што ў гэтым часавым поясе дзейнічае пераход на летні час.

Клімат

Больш інфармацыі Клімат Турку (1981-2010), Паказчык ...
Remove ads

Насельніцтва

Паводле даных 1880 года, насельніцтва горада складалі: фіны — 53,6 %, шведы — 41,9 %. Агульнае насельніцтва горада ў канцы XIX стагоддзя каля 23,7 тыс. жыхароў.

У 2009 годзе фінскую мову ў якасці асноўнай выкарыстоўвалі 87,7 % жыхароў Турку, а шведская мова з’яўляецца роднай для 5,3 % насельніцтва. Іншыя нацыянальныя групы прадстаўлены рознымі саюзамі і таварыствамі: дзейнічае Рускі клуб, у 2009 годзе зарэгістравана Таварыства ўкраінцаў у Фінляндыі.

Колькасць насельніцтва

У XIX стагоддзі
Год 1805 1810 1840 1850 1860 1865 1870 1875 1880 1890
Насельніцтва 11 300 10 224 13 145 17 178 16 870 18 109 19 617 22 018 23 701 30 096
У XX стагоддзі
Год 1900 1910 1920 1930 1940 1950 1960 1980 1990
Насельніцтва 38 235 49 691 58 367 66 654 75 419 101 824 124 359 163 680 159 180
У XXI стагоддзі
Год 2000 2009 2010 2011[2] 2012[13] 2013[14]
Насельніцтва 172 561 176 087 177 342 178 670 180 314 181 569

Планіроўка горада

Thumb
Карта раёнаў Турку, 2012

год

Самая старая з захаваных карт Турку датавана 1634 годам і, верагодна, складзена інжынерам Улафам Гангіусам[fi].

Рака Аўраёкі, адна з найбуйнейшых у Фінляндыі, падзяляе горад на дзве часткі — паўночную і паўднёвую. Берагі злучаюць сем мастоў. У ніжнім цячэнні ракі, там дзе мост замінаў бы суднаходству, пешаходаў і веласіпедыстаў перапраўляе бясплатны паром Фёры (фінск.: Föri  (фін.)).

Горад падзяляецца на 9 акруг, якія складаюцца з драбнейшых тэрытарыяльных адзінак — раёнаў (агулам іх налічваецца 134).

  • Цэнтральная акруга
  • Акруга Хірвенсала-Какскерта
  • Акруга Скансі-Уітама
  • Акруга Іцяхар’ю-Варысуа
  • Акруга Корайнен
  • Акруга Тамперээнтые
  • Акруга Кунінкая
  • Акруга Пансіа-Юркяля
  • Акруга Маарыа-Паатынен
Remove ads

Эканоміка

У раёне Купіта працуе цэнтр высокіх тэхналогій — Тэхнапарк Турку. На захадзе горада знаходзіцца суднаверф канцэрна STX Europe, які будуе міжнародныя круізныя лайнеры. Насупраць суднаверфі размешчаны нафтаперапрацоўчы камбінат.

Транспарт

Турку — буйны транспартны вузел Фінляндыі. У горадзе перасякаюцца аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі, маюцца буйныя марскі і рачны порты, а таксама аэрапорт.

Аўтамабільны

Асновай дарожнай сеткі з’яўляецца аўтамагістраль E18, якая вядзе праз порт у Швецыю і Нарвегію, а ў Фінляндыі па маршруце: Турку — Хельсінкі — Котка (і далей на Санкт-Пецярбург). У 2013 годзе Еўрапейскім саюзам прыняты праект, які прадугледжвае фінансаванне развіцця камерцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці ўздоўж трасы[15].

Іншая магістраль E63 злучае: Турку — Тамперэ — Ювяскюля — Куопіа. Яшчэ адзін маршрут E08 злучае: Турку — Раўма — Поры — Вааса — Кокала — Раахэ — Оўлу — Кемі — Торніа — Тромсё.

Старая Каралеўская дарога праходзіць па маршруце Турку — Хяменліна — Выбарг. З суседнімі раёнамі горад злучаюць кальцавая дарагая (40) і дарога Турку-Наанталі.

Будаўніцтва новых аўтамагістраляў стала часткай генплана Турку (2000). Часткова ўведзена ў эксплуатацыю Кальцавая дарога па Турку. Рэалізуецца план забудовы Хельсінгінкату, які дазволіць пабудаваць новы мост праз раку Аўру паміж Хямеентые і Анінкайстэнсілта. Пасля завяршэння будаўніцтва грузавы транспарт пойдзе ў абыход цэнтра.

Гарадскі

Thumb
Аўтобусы на адной з цэнтральных вуліц горада — Аўракату

Гарадскі грамадскі транспарт Турку — аўтобус. Арганізацыяй маршрутаў і кіраванне гарадскім транспартам ажыццяўляецца Бюро грамадскага транспарту Турку (фінск.: Turun joukkoliikennetoimisto  (фін.)), размешчанае на Гандлёвай плошчы[16]. Аўтобусная сетка развітая, вадзіцелі пільна трымаюцца раскладу руху. Галоўная транспартная развязка ў горадзе — гандлёвая плошча (фінск.: kauppatori), куды прыходзяць практычна ўсе аўтобусы.

Квіток (фінск.: kertalippu) каштуе 2,50 еўра, ён дзейнічае на працягу 2 гадзін і дазваляе здзяйсняць паездкі на розных аўтобусных маршрутах. Кошт сутачнага праязнога квітка на 24 гадзіны (фінск.: matkailulippu) — 5,50 еўра. Існуе сістэма зніжак.

У будучыні прадугледжана таксама развіццё рэйкавага транспарту.

Марскі

З порта Турку (фінск.: Turun satama) штодня адпраўляюцца паромы ў Стакгольм, а таксама ў Марыехамн і Лонгнес (Аландскія астравы).

Пасажырскія перавозкі ажыццяўляюць паромы кампаній Silja Line (Baltic Princess адпраўленне ўвечар, M/S Galaxy — раніцай) і Viking Line (M/S Isabella — увечар, M/S Amorella — раніцай) і SeaWind Line. Адзначаецца рост пасажырскіх перавозак[17].

Новы генплан Турку (2000 год) адхіліў ідэю пераносу порта ў раён Пансіа, якая існавала раней, як нерацыянальную.

Аэрапорт

Аэрапорт Турку (фінск.: Turun lentoasema  (фін.)) знаходзіцца за 8 км на поўнач ад цэнтральнай часткі горада. Да аэрапорта ад гандлёвай плошчы ходзіць аўтобус № 1. Акрамя ўнутраных рэйсаў, ажыццяўляюцца палёты ў Стакгольм, Капенгаген, Рыгу і Гданьск[18]. Для пашырэння будынка аэрапорта Упраўленне паветранага транспарту стварыла праект, які дае магчымасць павялічыць аб’ём новага будаўніцтва ў адпаведнасці з новым генпланам горада (2000).

Remove ads

Тэлекамунікацыі і СМІ

Газеты

Заснаваная ў 1904 годзе штодзённая газета на фінскай мове «Turun Sanomat» на канец 2011 года мела тыраж 103 314 асобнікаў[19]. Другім па значнасці выданнем з’яўляецца газета на шведскай мове — «Åbo Underrättelser».

Славутасці

Культавыя будынкі

У старадаўнім лютэранскім Кафедральным саборы (фінск.: Tuomiokirkko; шведск.: Domkyrkan) хоры з напрастольным абразам шведскага жывапісца Вестына і фрэскамі Экмана, надмагільныя капэлы знакамітых дзеячаў з карцінамі на шкле Уладзіміра Свярчкова, а таксама створаны ў 1865 годзе цудоўны саркафаг шведскай каралевы Катарыны Монсдотэр (пам. 1612).

Невялікі, але арыгінальны па архітэктуры і аздоблены ўнутры праваслаўны Аляксандраўскі храм упрыгожаны абразмі працы фінскага мастака Бернта Гудэнйелма  (фін.).

Thumb Thumb Thumb Thumb Thumb
Кафедральны сабор
(лютэранскі)
Міхайлаўскі сабор
(лютэранскі)
Царква Марціна
(лютэранскі)
Царква Кацярыны
(лютэранская)
Экуменічная капліца
Thumb Thumb Thumb Thumb Thumb
Аляксандраўскі храм
(фінскі)
Успенская царква
(руская)
Касцёл
(каталіцкі)
Царква Бетэл
(адвентыстаў)
Сінагога

Музеі

У Турку і яго наваколлях знаходзяцца шэраг музеяў, якія маюць агульнанацыянальнае значэнне для Фінляндыі. У 2009 годзе найбольш вядомыя з іх наведала 707 624 чалавека:

Больш інфармацыі Месца, Славутасць ...
Thumb Thumb Thumb Thumb Thumb
Гістарычны музей Мастацкі музей Aboa Vetus & Ars Nova Музей рамёстваў Музей музыкі
Thumb Thumb Thumb Thumb Thumb
Музей Вяйнэ Аалтанена Forum Marinum Суомен Ёўтсен Біялагічны музей Музей-аптэка
Thumb Thumb Thumb Thumb Thumb
Батанічны сад Ферма Курала Музей мараплаўства Дом-музей Ett Hem Брынкала

Архітэктура

Архітэктура Турку XVIII—XX стагоддзяў прадстаўлена класіцызмам, нацыянальным рамантызмам і фінскім функцыяналізмам.

Плошчы

У генеральным плане Турку архітэктар Карл Энгель запланаваў будаўніцтва васьмі плошчаў, аднак, толькі толькі частка гэтага праекта была ажыццёўлена.

Thumb Thumb Thumb Thumb Thumb
Старая плошча Гандлёвая плошча Дроўная плошча Малая плошча Суднаверфавая плошча

Тэатры

Асобныя будынкі

Забавы

  • Свінаўтка каля гатэля-аквапарка «Карыбія»
  • Кафэ «Puutorin Vessa» (літаральна «Туалет на Дроўнай плошчы»).
Remove ads

Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Турку

У 2003, 2009 і 2010 гадах горад праходзіла міжнародная рэгата парусных суднаў The Tall Ships' Race  (англ.)[20].

На востраве Руісала штогод улетку праводзіцца рок-фестываль Ruisrock. У 2010 годзе ён адзначыў сваё саракагоддзе.

Пабрацімскія сувязі

Больш інфармацыі Краіна, Горад ...
Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Turku factsТурку. Праверана 1 красавіка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q38511'></a>
  2. Архівавана 2 снежня 2010. Kuntien asukasluvut kuukausittain aakkosjärjestyksessä 31.1.2010. Регистр населения. Выписка 25.2.2010.
  3. Turku 2011 — European Capital of Culture(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2010. Праверана 20 студзеня 2014.
  4. "Міс Елка" мае ідэальныя стратэгічныя параметры // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 28 лістапада 2012.(Праверана 6 жніўня 2025)
  5. Апытанне: Тамперэ – лепшы горад Фінляндыі для пражывання // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 4 красавіка 2012.(Праверана 6 жніўня 2025)
  6. Жыхары Турку найбольш задаволены сваім месцам жыхарства // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 18 красавіка 2013.(Праверана 6 жніўня 2025)
  7. Горад Турку Архівавана 11 студзеня 2012., turku.fi
  8. Nykysuomen etymologinen sanakirja. Kaisa Häkkinen ja WSOY 2004.s.1362. ISBN 951-0-27108-X Этымалагічны слоўнік фінскай мовы
  9. Suomen asukasluvut kuukausittain — Kunnittain aakkosjärjestyksessä Архівавана 3 кастрычніка 2013. 31.12.2012. Väestörekisterikeskus (фін.)
  10. Suomen asukasluvut kuukausittain — Kunnittain aakkosjärjestyksessä Архівавана 28 верасня 2013. 31.8.2013. Väestörekisterikeskus (фін.)
  11. На сродкі ЕС рабочыя месцы вакол трасы Е-18 // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 15 лютага 2013.(Праверана 5 жніўня 2025)
  12. Jatka palveluun Архівавана 8 сакавіка 2010.
  13. Талін прыцягвае фінскіх турыстаў // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 жніўня 2013.(Праверана 6 жніўня 2025)
  14. Levikkihaku 1.8.2012.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2010. Праверана 20 студзеня 2014.
  15. Пытанні эканомікі сталі галоўнай тэмай перамоў прэзідэнтаў Расіі і Фінляндыі // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 25 чэрвеня 2013.(Праверана 6 жніўня 2025)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads