Ілья Барысавіч Катунін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілья Барысавіч Катунін
Remove ads

Ілля Барысавіч Катунін (17 лістапада 1908 — 23 красавіка 1944) — савецкі ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Ілля Барысавіч Катунін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў слесарам на станкабудаўнічым заводзе. Праходзіў службу ў ваенна-марскім флоце з 1932 па 1934 гг. У 1934 г. скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў  (руск.).

З 1934 г. — пілот-інструктар бежыцкага аэраклуба, потым начальнік лётнай часці Бранскага аэраклуба. У дзеючую армію накіраваны вясной 1943 г., у 46-ы авіяполк  (руск.) Паўночнага флота, які дыслацыраваўся ў Запаляр'і. Здзейсніў 12 баявых вылетаў.

23 красавіка 1944 г. для знішчэння варожага канвоя ў Варанген-фіордзе (Паўночная Нарвегія) выляцела васьмёрка «ілаў» пад прыкрыццем 14 знішчальнікаў. Групу вёў парторг эскадрыллі капітан І. Б. Катунін. У раёне Вардзё яго штурмавікі дакладна выйшлі на караван, які складаўся з 8 транспартаў і 20 караблей аховы, сярод якіх было 6 мінаносцаў. Знішчальнікі прыкрыцця звязалі боем гітлераўскія самалёты, а штурмавікі Катуніна, якія прарваліся праз шчыльны зянітны агонь, накіраваліся да транспартаў.

Вядучы пайшоў у атаку на галаўны транспарт. Раптоўна яго Іл-2 быў падбіты і загарэўся. Капітан Катунін увёў машыну у піке на вышыні 1300 метраў і накіраваў яе ў транспарт. Адбыўся моцны выбух, і карабель ворага ў 3000 брута рэгістравых тон затануў.

Remove ads

Узнагароды

Мемарыяльныя месцы

Бюст І. Б. Катуніна, усталяваны ў пасёлку Сафонава  (руск.) на Алеі Герояў каля музея ВПС ПФ  (руск.)

Память

  • Імянем І. Б Катуніна названыя:
пасёлак у Архангельскай вобласці;
вуліца і сярэдняя школа № 13 у Бранске;
вуліца ў Гомелі;
вялікі маразільны траўлер МБ-423 «Ілья Катунін»

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads