Архангельская вобласць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Архангельская вобласцьmap
Remove ads

Архангельская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўначы еўрапейскай часткі краіны. Утворана 23 верасня 1937 года. Цэнтр — горад Архангельск. Уключае Ненецкую аўтаномную акругу і астравы Паўночнага Ледавітага акіяна (Калгуеў, Вайгач, Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Салавецкія астравы, востраў Вікторыя і іншыя). Найбуйнейшыя гарады: Котлас, Северадзвінск, Навадзвінск, Анега.

Хуткія факты Архангельская вобласць, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчана на поўначы Усходне-Еўрапейскай раўніны. У паўночна-заходняй частцы тэрыторыі цягнецца горны краж Ветраны Пояс (вышыня да 344 метраў), на паўночным усходзе — Ціманскі краж (вышыня да 303 метраў), Канін Камень (да 242 метраў) і хрыбет Пай-Хой (вышыня да 467 метраў). Цэнтральная частка парэзана далінамі рэк, асобныя платопадобныя ўчасткі вышынёй 150—270 метраў (Каношскае і Няндомскае ўзвышшы, Беламорска-Кулойскае плато). На ўсходзе ад Ціманскага кража — вялізная забалочаная Пячорская нізіна, большая частка якой занятая Вяліказямельскай і Малазямельскай тундрамі з шэрагам марэнных градаў вышынёй да 250—275 метраў. Паўвостраў Рускі Заварот, гарадскі пасёлак Малашуйка.

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газетаРоссия: 1993. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 24 кастрычніка 2016.

2. Свабода, лёгкасьць і пісталет: памяці мастачкі Людмілы Русавай https://www.svaboda.org/a/30643424.html

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads