Ілулісат

горад у Грэнландыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілулісатmap
Remove ads

Ілулісат, таксама Якабсхаўн — горад і адміністрацыйны цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта, размешчанага ў Заходняй Грэнландыі. Плошча тэрыторыі муніцыпалітэта 47000 км². Насельніцтва муніцыпалітэта дасягае 4996 чал., з якіх у горадзе, размешчаным у 200 км на поўнач ад Палярнага круга, пражывае 4533 чалавек (на 2005), гэта трэці па колькасці насельніцтва горад Грэнландыі. У перакладзе з грэнландскай мовы слова «ілулісат» азначае «айсбергі». Асноўная галіна — турызм.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

Археалагічныя раскопкі датуюць першыя паселішчы людзей у гэтай мясцовасці перыядам каля 3500 гадоў таму, у гэтай мясцовасці раней знаходзілася адно з найбуйнейшых паселішчаў на востраве, дзе пражывала каля 250 чалавек. Сучасны горад быў заснаваны ў 1741 годзе дацкімі місіянерамі.

У 1879 годзе тут нарадзіўся этнограф і даследчык Арктыкі Кнуд Расмусен. Сёння яго дом служыць музеем, дзе прадстаўлены матэрыялы і экспанаты якія ён сабраў у сваіх экспедыцыях. Таксама ў горадзе знаходзіцца Мастацкі музей Ілулісата — галоўны выставачны цэнтр паўночнай часткі краіны і Музей холаду, прысвечаны геалогіі і гляцыялогіі вострава, а таксама ў ім прадстаўлена экспазіцыя вырабаў дацкіх пасяленцаў і інуітаў.

27-29 мая 2008 года тут праводзілася Канферэнцыя па Паўночным Ледавітым акіяне, на якой прысутнічалі міністры замежных спраў Канады, Даніі, Нарвегіі, Расіі і ЗША.

Remove ads

Эканоміка

Традыцыйнымі промысламі мясцовага насельніцтва галоўным чынам з'яўляюцца лоўля рыбы і бой марскога звера. Але асноўны даход жыхары атрымліваюць ад турызму.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Транспарт

Транспартнае паведамленне ажыццяўляецца паветраным шляхам, які абслугоўвае мясцовая авіякампанія Air Greenland.

Фіёрд Ілулісат

40-кіламетровы фіёрд Ілулісат запоўнены айсбергамі, якія спаўзаюць з ледавіка Сермек-Куджалек, што мае шырыню каля 5 км пры таўшчыні лёду ў ніжняй частцы каля 150 метраў, з'яўляецца самым прадуктыўным у Паўночным паўшар'і. У 2004 годзе быў унесены ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads