Фрэдэрысія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрэдэрысіяmap
Remove ads

Фрэдэрысія (дацк.: Fredericia [fʀɛðəˈʀedɕa]) — горад і порт у Даніі, цэнтр камуны Фрэдэрысіі, на заходнім беразе праліва Малы Бельт. Злучаны мостам з востравам Фюн. Насельніцтва — 44,9 тыс. (1973); 28.198 (1985); 37.074 (2006).

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1650 годзе Фрэдэрыкам III як крэпасць для абароны паўвострава Ютландыя. Валодаў асобымі прывілеямі, уключаючы свабоду веравызнання і вызваленне ад падаткаў. Пасля разбуральнай аблогі 1849 года датчане выгналі салдатаў Прусіі і Шлезвіг-Гольштэйна, што прывяло да заключэння перамір'я.

Thumb
Статуя «Пехацінец» у горадзе Фрэдэрысія

Эканоміка

Фрэдэрысія з'яўляецца чыгуначным вузлом, у горадзе вырабляюць вырабы са сталовага срэбра, марожаную рыбу, тэкстыль, тытунь, мінеральныя ўгнаенні, прадукцыю машына- і суднабудавання. Заснаванне прадпрыемстваў па перапрацоўцы нафты ў 1960-я гады дало штуршок для развіцця індустрыяльнай базы. У горадзе праводзяцца штогадовыя прамысловыя выстаўкі.

Славутасці

У горадзе захаваліся першапачатковыя ўсходнія абарончыя валы і агульная магіла абаронцаў горада на могілках царквы Святой Тройцы (1689).

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads