Ілыч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

І́лыч (руск.: И́лыч, Ылыч)[1] — рака на поўначы Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Пячора.

Хуткія факты Ілыч, Характарыстыка ...
Remove ads

Даўжыня ракі 411 км. Плошча вадазбору 16 000 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 47 км ад вусця складае 177 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 5,586[1] км³/год. Рака пачынаецца і працякае на заходніх адгор’ях Паўночнага Урала. У ніжнім цячэнні працякае па Пячорскай нізіне, утвараючы шырокую пойму. Упадае ў Пячору каля вёскі Усць-Ілыч. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка. Суднаходная на адлегласці 81 км (ад вусця да вёскі Ерамеева)[2].

Прытокі: Палью, Архіп-Ёль, Марцюр, Сар’ю, Лёк-Ізваж, Чэлач, Шчука-Ёль, Яран-Пасаёль і інш. Каля левага берага ракі знаходзіцца Пячора-Ілычскі дзяржаўны біясферны запаведнік.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads