Ілья Кірэевіч Купрыенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ілья Кірэевіч Купрыенка (28 жніўня 191619 сакавіка 1988) — аўтаматчык; камандзір аддзялення стралковай роты 937-га стралковага палка 238-й стралковай дывізіі 2-га Беларускага фронту, яфрэйтар. Поўны кавалер ордэна Славы.

Хуткія факты Ілья Кірэевіч Купрыенка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 жніўня 1916 года ў вёсцы Собалеўка, цяпер Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў 3 класа. Працаваў газагагенератаршчыкам на Магілёўскім заводзе штучнага валакна.

У Чырвонай Арміі з 1937 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1943 года. Ваяваў на Бранскім, Заходнім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах.

Аўтаматчык стралковай роты 937-га стралковага палка чырвонаармеец Купрыенка Ілья ў складзе аддзялення разведкі 27 чэрвеня 1944 года на подступах да населенага пункта Лупалава, размешчанага на поўдзень ад горада Магілёва зрабіў праход у мінным полі непрыяцеля, абязшкодзіўшы пры гэтым дзве міны нацяжнога дзеяння, што дазволіла разведвальнаму аддзяленню нечакана ўварвацца ў варожую траншэю і выбіць з яе праціўнікаў.

Загадам па 238-й стралковай дывізіі № 191 ад 9 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Купрыенка Ілья Кірэевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

У баі за польскі населены пункт Віленберг, размешчаны ў пяцідзесяці кіламетрах на паўночны ўсход ад горада Млава, камандзір аддзялення стралковай роты 937-га стралковага палка яфрэйтар Купрыенка Ілья 23 студзеня 1945 года, узначальваючы групу разведчыкаў, выйшаў у варожы тыл, і ў распачатай сутычцы з праціўнікам, агнём з аўтамата знішчыў некалькіх ворагаў. Пасля чаго без страт вярнуўся на камандны пункт 937-га стралковага палка з важнымі дадзенымі аб сістэме агню праціўніка.

29 студзеня 1945 года ў баі за горад Бішафсбург (цяпер польскі горад Біскупец), яфрэйтар Купрыенка Ілья ў ліку першых уварваўся ў горад і забіў трох ворагаў, а трох узяў у палон.

Загадам па 49-й арміі № 023 ад 13 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях яфрэйтар Купрыенка Ілья Кірэевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

8 сакавіка 1945 года камандзір аддзялення стралковай роты 937-га стралковага палка яфрэйтар Купрыенка Ілья, дзейнічаючы на чале групы разведчыкаў, разам з разлікам 45-міліметровай гарматы ў раёне населенага пункта Фішэрсхютэ, размешчанага ў сарака кіламетрах на паўднёвы захад ад польскага горада Гдыня, выявіў групу праціўнікаў. У выніку раптоўнай атакі шасцёра з праціўнікаў было знішчана і шэсць ўзята ў палон, захоплена аўтамашына з харчаваннем.

6 чэрвеня 1945 года камандуючы 2-м Беларускім фронтам Маршал Савецкага Саюза Ракасоўскі К. К. падпісаў прадстаўленне да ўзнагароджання Купрыенка І. К. ордэнам Славы 1-й ступені[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Купрыенка Ілья Кірэевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

24 чэрвеня 1945 года Купрыенка І. К. удзельнічаў ў гістарычным Парадзе Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве. У 1945 годзе старшына Купрыенка І. К. дэмабілізаваны.

Пасля вайны поўны кавалер ордэна Славы Купрыенка Ілья працаваў забойшчыкам на шахце, сталяром, удзельнічаў у асваенні цалінных і абложных зямель. Член КПСС з 1953. Апошнія гады жыў у вёсцы Несцерава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Памёр 19 сакавіка 1988 года.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads