Ілья Аляксандравіч Мурашка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілья Аляксандравіч Мурашка (17 чэрвеня 1981, пас. Усяж, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1981 года ў пас. Усяж Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, інжынер-механік.
Працаваў майстрам вытворчага навучання ўстановы адукацыі «Смалявіцкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 204 сельскагаспадарчай вытворчасці», вядучым інжынерам па ахове працы аддзела адукацыі Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта, майстрам змены брыкетнага цэха вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага торфапрадпрыемства «Усяж» Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, начальнікам брыкетнага цэха ААТ «Торфабрыкетны завод «Усяж» Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Асабістае жыццё
Жанаты, мае дачку.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads