Ілья Аляксандравіч Мусін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ілья Аляксандравіч Мусін (24 снежня 1903 (6 студзеня 1904), Кастрама6 чэрвеня 1999(1999-06-06), Санкт-Пецярбург) — савецкі дырыжор, музычны педагог і тэарэтык дырыжыравання. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1939). Заслужаны дзеяч мастацтваў УЗССР. Народны артыст РСФСР (1983). Ганаровы член Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане.

Хуткія факты Ілья Аляксандравіч Мусін, Дата нараджэння ...

Мусін пачаў займацца ў Петраградскай кансерваторыі ў 1919 годзе, першапачаткова як піяніст, у класах М. А. Дубасава і С. І. Саўшынскага. Дырыжыраванню ён вучыўся з 1925 года ў М. А. Малько і А. В. Гаўка.

У 1934 годзе Мусін стаў асістэнтам Фрыца Штыдры, працуючы з Ленінградскім філарманічным аркестрам. Паводле распараджэння Савецкага ўрада, ён быў пераведзены ў Мінск кіраваць Дзяржаўным сімфанічным аркестрам БССР. Аднак дырыжорская кар’ера Мусіна складалася не вельмі ўдала. Найбольш прыкметным яе эпізодам стала выкананне Сёмай сімфоніі Дз. Дз. Шастаковіча 22 чэрвеня 1942 года ў Ташкенце, дзе Мусін знаходзіўся ў эвакуацыі; гэта было другое па ліку выкананне сімфоніі пасля прэм’еры ў Куйбышаве пад кіраваннем С. А. Самасуда.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads