Ілья Міхайлавіч Глазкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілья Міхайлавіч Глазкоў
Remove ads

Ілья́ Міха́йлавіч Глазкоў (1 жніўня 1922, г. Генічэск, Херсонская вобласць — 16 мая 1996[1]) — дзяржаўны дзеяч БССР, доктар тэхнічных навук (1974)[2].

Хуткія факты Ілья Міхайлавіч Глазкоў, Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоў шлях ад радавога байца да камісара партызанскага атрада «Чырвонагвардзейскі» брыгады імя У. І. Леніна Шчучынскага партызанскага злучэння[3].

З 1944 года на камсамольскай, гаспадарчай і партыйнай працы. З 1951 года загадчык аддзелам Фрунзенскага, з 1953 сакратар Ленінскага РК КПБ горада Мінска. Скончыў БПІ ў 1954 годзе. З 1955 сакратар парткома, намеснік галоўнага канструктара Мінскага аўтазавода[2].

З 1961 года начальнік аддзела, галоўны канструктар СКБ, начальнік КБ, з 1971 года генеральны дырэктар навукова-вытворчага аб’яднання «Планар»[1] у Мінску. З 1974 года намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. У 1982—1994 гадах у Мінскім радыётэхнічным інстытуце, прафесар кафедры сучасных электронных тэхналогій[1].

Член ЦК КПБ з 1976. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1984)[2].

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Помнік на магіле на Усходніх могілках у Мінску[5].

Зноскі

  1. Глазков Илья Михайлович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.
  2. Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. Мн.: Беларусь, 2008. — 368 с. 2 000 экз. ISBN 978-985-01-0784-8.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads