Херсонская вобласць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Херсонская вобласцьmap
Remove ads

Херсо́нская во́бласць (укр.: Херсо́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 28,461 тыс. км². Насельніцтва — 1 037 640 чалавек (2019). Адміністрацыйны цэнтр — горад Херсон.

Хуткія факты Херсонская вобласць, Краіна ...

У складзе вобласці 49 тэрытарыяльных грамад[2].

Remove ads

Геаграфія

Размешчана на поўдні Украіны; абмываецца Чорным і Азоўскім морамі. Берагавая лінія парэзана залівамі і ліманамі (Дняпроўскі ліман, Сіваш, Ягарлыцкі, Тэндраўскі, Джарылгацкі залівы). Шмат астравоў. Уздоўж узбярэжжа распасціраюцца косы: Тэндраўская, Кінбурнская, Арабацкая Стрэлка.

Большая частка тэрыторыі ў межах Прычарнаморскай нізіны (вышыня каля 100 м). Паверхня парэзана далінамі рэк, ярамі. Карысныя выкапні: мінеральныя будаўнічы матэрыялы (пясок, гліна, вапнякі), солі Сіваша, торф, лекавыя гразі.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −3 да −5 °C, ліпеня 21—23 °C. Ападкаў 300—400 мм за год.

Галоўная рака — Дняпро. Да чэрвеня 2023 года існавала Кахоўскае вадасховішча.

На поўначы пашыраны чарназёмныя глебы, на поўдні — цёмна-каштанавыя і каштанавыя. Стэпы пераважна разараныя, невялікія ўчасткі дрэвава-хмызняковай расліннасці. Запаведнікі Асканія-Нова, Чарнаморскі.

Remove ads

Гісторыя

Херсонская вобласць была ўтворана 30 сакавіка 1944 года ў складзе УССР. З 1991 года ў незалежнай Украіне.

З 2022 года значная частка Херсонскай вобласці акупавана Расіяй і не кантралюецца ўладамі Украіны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads